Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы сьвятары публічна спалілі кнігі пра Гары Потэра


На поўначы Польшчы ў горадзе Кашалін група каталіцкіх сьвятароў зладзіла публічнае спаленьне кніг, якія, як яны сьцьвярджаюць, зьяўляюцца блюзьнерскімі — у ліку таго раманы Джоан Роўлінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра.

Фатаграфіі спаленьня кніг у прысутнасьці дзяцей апублікаваныя ў фэйсбуку фонду «СМС зь нябёсаў». У посьце, прысьвечаным спаленьню, гаворыцца пра тое, што Біблія асуджае вядзьмарства. У ім прыведзены адпаведныя цытаты са Сьвятога Пісаньня.

Ня ўсе камэнтатары, аднак, выказалі згоду з дзеяньнямі сьвятароў, якім нагадалі як пра тое, што ў імя Гары Потэра ніхто не рабіў злачынстваў, гэтак і пра спаленьне кніг нацыстамі ў Нямеччыне ў 1930-я гады.

Фонд «СМС зь нябёсаў» займаецца папулярызацыяй Бібліі і іншых хрысьціянскіх кніг, у прыватнасьці, праз рассылку СМС з цытатамі зь іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG