Рада ўлемаў Духоўнага ўпраўленьня мусульманаў Кіргізстану 5 красавіка прыняла тры фатвы пра сеткавы маркетынг, плястычныя апэрацыі і вакцынацыі, расказвае «Настоящее время».
На сайце муфтыяту сказана, што фатва №5 забараняе мусульманам у Кыргызстане займацца сеткавым маркетынгам: такая дзейнасьць супярэчыць нормам шарыяту.
Шостая фатва забараняе мусульманіну рабіць плястычныя апэрацыі, не зьвязаныя са здароўем.
«Шарыят дазваляе праводзіць апэрацыі для выпраўленьня прыроджанай інваліднасьці, наступстваў розных здарэньняў і гэтак далей, — гаворыцца ў рашэньні рады. — Але калі няма абгрунтаваных прычынаў, грахом будуць лічыцца апэрацыі, праведзеныя толькі дзеля прыгажосьці».
У фатве №8 гаворыцца, што пытаньні вакцынацыі застаюцца на меркаваньне кожнага чалавека.
Фатва – рашэньне, якое выносіць муфтый або рада ісламскіх багасловаў і якое рэгулюе нейкі аспэкт жыцьця мусульманіна. Парушэньне фатвы ня караецца ў сьвецкіх краінах, але асуджаецца і караецца ў рэлігійным супольнасьці.