Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарбніка Ватыкану прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах


Джордж Пэл
Джордж Пэл

У Аўстраліі суд прысяжных прызнаў кардынала Джорджа Пэла вінаватым у сэксуальных злачынствах. Такім чынам, ён стаў найбольш высокапастаўленым каталіцкім герархам, прызнаным вінаватым у злачынстве такога роду, паведамляе расейская служба «Бі-бі-сі».

Вэрдыкт быў вынесены яшчэ ў сьнежні, але да гэтага часу пра яго не паведамлялася зь юрыдычных прычынаў. Суд прызнаў, што ў 1996 годзе Пэл зьдзейсьніў гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да двух хлопчыкаў з хору ў пакоях сабору ў Мэльбурне. Кардынал сваю віну катэгарычна адмаўляе. Прысяжныя адхілілі сьцьвярджэньне адваката Пэла Робэрта Рыхтэра пра тое, што абвінавачваньні неабгрунтаваныя і зьяўляюцца плёнам фантазіі ахвяраў.

Як скарбніка Ватыкану, 77-гадовага Пэла называюць трэцяй асобай у герархіі Рыма-каталіцкай царквы. У чэрвені летась яго абвінавацілі ў пэдафіліі. Тады кардынал узяў бестэрміновы адпачынак у Ватыкане, каб вярнуцца ў Аўстралію. Ён заявіў, што мае намер асабіста прыйсьці ў суд.

Судовыя пасяджэньні ў ягонай справе летась праводзіліся двойчы, паколькі першы склад журы ня змог вынесьці рашэньне.

У сярэдзіне сьнежня папа Рымскі Францішак адхіліў трох кардыналаў ад свайго нефармальнага кабінэту. Двое зь іх, у тым ліку Джордж Пэл, як мяркуецца, мелі дачыненьне да сэксуальнага гвалту.

Каталіцкая царква ва ўсім сьвеце ў апошнія гады сутыкнулася з цэлым шэрагам абвінавачваньняў, зьвязаных з сэксуальным гвалтам з боку сьвятароў і сьцьвярджэньнямі, што Ватыкан спрабаваў прыхаваць гэтыя выпадкі. Скандал пачаўся з публікацыі ў жніўні дакладу вялікага журы Пэнсільваніі. Згодна з дакумэнтам, служкі каталіцкай царквы больш як 70 гадоў тым ці іншым чынам зьдзяйсьнялі розныя сэксуальныя злачынствы супраць тысячы дзяцей.

У верасьні Папа Рымскі заклікаў высокапастаўленых каталіцкіх біскупаў з усяго сьвету прыехаць у Ватыкан, каб абмеркаваць захады абароны дзяцей ад сэксуальных дамаганьняў з боку служкаў царквы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG