Яўген Рубашка напісаў адкрыты ліст, дзе расказаў, за што адміністрацыя калёніі адправіла яго тройчы ў ШЫЗА (у суме на 24 дні), а затым на ўвесь люты — у памяшканьні камэрнага тыпу. Адразу пасьля выхаду з ПКТ Яўгена зноў зьмясьцілі ў ШЫЗА на 10 і 7 дзён запар.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
30 сакавіка з амэрыканскімі дыпляматамі ў Вільні сустрэліся дэмакратычная лідарка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і жонка Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
З прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэта па замежных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем галоўныя вынікі візыту Сьвятланы Ціханоўскай, яе каманды, чальцоў кабінэту ў ЗША.
Дзяўчына расказала, як сядзела ў сьледчым ізалятары і як адбывала пакараньне ў калёніі, дзе перасякалася яшчэ з адной палітзьняволенай — Марыяй Калесьнікавай.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца. Цяпер прыйшлі па музэйных работнікаў, а ў Гомлі асудзілі барда.
28 сакавіка расейцу Аляксею Маскалёву прысудзілі 2 гады калёніі ў справе аб «дыскрэдытацыі» войска за пасты ў «Аднаклясьніках». Перасьлед мужчыны пачаўся пасьля таго, як яго дачка намалявала ў школе на ўроку антываенны малюнак. Цяпер дзяўчынка ў прытулку.
Адзін з былых вязьняў на ўмовах ананімнасьці расказаў праваабаронцам «Вясны» пра катаваньні і зьдзекі са зьняволеных па палітычных матывах, а таксама пра абставіны сьмерці Вітольда Ашурка.
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і супрацы з парлямэнцкай супольнасьцю Анатоль Лябедзька расказвае, як затрымлівалі і судзілі ягонага сына Арцёма. Апазыцыйны палітык лічыць гэта палітычнай замовай.
Сьледзтва працягнула ўтрыманьне праваабаронцы на «Валадарцы» да 14 красавіка.
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
Палітвязень з Гомля Міхаіл Зубкоў, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах Барысаўскага раёну Менскай вобласьці, абвясьціў сухую галадоўку. Пра гэта Свабодзе паведамілі вартыя даверу крыніцы.
Выйшаў на волю жлобінскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Пятро Канстанцінаў.
МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» канал у мабільнай аплікацыі Zello, празь які менчукі размаўлялі пры арганізацыі сваёй акцыі.
27 красавіка 2022 году ў Крымінальны кодэкс Беларусі унесьлі зьмены, якія прадугледжваюць магчымасьць прымяняць сьмяротнае пакараньне за замах на некаторыя злачынствы. Яны набылі моц 25 сакавіка.
Сьледчы камітэт скончыў расьсьледаваньне крымінальнай справы аб падзеньні футбольнай брамы на 12-гадовага хлопца ў Менску. Здарэньне, якое адбылося летась у лістападзе, прывяло да сьмерці дзіцяці.
28 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менска судзьдзя Вікторыя Шабуня пачне разгляд справы паводле арт. 342 КК супраць Варвары Мядзьведзевай.
16 сакавіка стала вядома, што беларуская пракуратура зацьвердзіла абвінавачаньне ў дачыненьні да Яны Пінчук і накіравала крымінальную справу на разгляд у Менскі гарадзкі суд.
24 сакавіка палітвязьнямі прызналі яшчэ 12 чалавек. Паводле зьвестак «Вясны», на сёньня ў Беларусі 1466 палітзьняволеных, аднак іншыя праваабарончыя ініцыятывы паведамляюць, што колькасьць тых, хто знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, значна большая.
У ПК-4 узмацніўся ціск на зьняволеных: часта сталі праводзіцца ператрусы і допыты, паведамляе «Вясна». Вязьні таксама сутыкаюцца з псыхалягічным ціскам з боку супрацоўнікаў калёніі.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што яшчэ 16 сакавіка зь СІЗА-1 шпіталізавалі Аксану Зарэцкую, сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады.
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла сьвяткавала Дзень Волі 75 разоў. Сёлета, паводле яе, найгоршая сытуацыя для незалежнай Беларусі.
23 сакавіка анархіста Сяргея Раманава асудзілі па арт. 411 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі») на 11 месяцаў калёніі.
«Прыяжджайце да нас — убачыце дагледжаныя гарады і мірнае жыцьцё».
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Пракурор запрасіў для яго такі ж тэрмін. Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Фалькоўская, якая ня так даўно прысудзіла 8 гадоў пазбаўленьня волі былой журналістцы АНТ Ксеніі Луцкіной.
Менавіта такі тэрмін для палітзьняволенага напярэдадні запрасіў пракурор.
Уцякач Андрэй Шарэнда расказаў пра жонку Паліну, якую месяцамі трымаюць у ПКТ і ШЫЗА, але не скарылі. Днямі праз трэція рукі Андрэй усё ж атрымаў ад жонкі вестку.
Як улады маніпулююць гісторыяй і хто сапраўдныя фашысты? Ці варта камэнтаваць заявы Аляксандра Лукашэнкі пра «арыйскія стандарты» ў дзень 80-годзьдзя трагедыі ў Хатыні?
У лісьце, напісаным перад прысудам, Марына Золатава згадала шматлікія публікацыі Tut.by, якія зьмянялі жыцьцё грамадзтва да лепшага, і напісала аб марнасьці дзеяньняў сілавікоў, адзначыўшы, што перасьлед не прымусіць нікога любіць рэжым Лукашэнкі.
Пра гэта паведамляе БелТА з спасылкай на пракурора.
Член Камітэту міжнародных адносін Вярхоўнай Рады Ўкраіны выступіў з заявай, у якой асудзіў перасьлед беларускага журналіста і заклікаў да больш рашучых дзеяньняў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў.
Яму інкрымінуюць арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады»), паведамляюць праваабаронцы.
«Я глыбока занепакоены інфармацыяй пра стан здароўя Ігара і жорсткае абыходжаньне зь ім у зьняволеньні. У мяне баліць сэрца за яго бацькоў, якія нават ня могуць наведаць свайго сына», — заявіў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Джэймі Флай.
19 сакавіка ў Горадні былі чуваць выбухі і страляніна, зьяўлялася інфармацыя і пра затрыманьні. КДБ пазьней заявіў, што тэракт у Горадні хацеў учыніць тэрарыст з падробленым расейскім пашпартам.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што пасьля ўчорашняй аблавы на адвакатаў як мінімум двое абаронцаў так і ня выйшлі на волю.
За кратамі знаходзяцца сын і бацька Аляксей і Лявон Гаравыя, абодва актывісты БСПД, піша сайт прыхільнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» паведамілі, што Ігар зрабіў спробу самагубства, знаходзячыся ў штрафным ізалятары, пасьля чаго яго накіравалі ў мэдсанчастку.
У рамках двух тыдняў салідарнасьці з палітзьняволеным нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім ягоная жонка Натальля Пінчук і прадстаўнікі беларускай супольнасьці сустрэліся з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім.
21 сакавіка разглядаліся адразу дзьве скаргі вядомых палітзьняволеных.
Палітзьняволенага абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК («распальваньне сацыяльнай варожасьці і звады»).
У папраўчай калёніі № 1, дзе сядзяць Віктар Бабарыка, Ігар Лосік і стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль Латушка, мяняюць начальніка.
Праца ішла больш за год. Да палатна давялося дашыць тры мэтры. Сьцісла расказваем гісторыю ўжо вядомага палотнішча.
МЗС Літвы заклікала рэжым Лукашэнкі «неадкладна вызваліць» Ігара Лосіка.
Паведамляецца, што затрымана больш за дзясятак чалавек.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», Ігар знаходзіцца ў мэдсанчастцы пасьля спробы самагубства ў ШЫЗА.
Пра здарэньне паведамляе Правабарончы цэнтар «Вясна». Ігара выратавалі.
Загрузіць яшчэ