Памёр брытанскі актор Бэрнард Гіл, які атрымаў найбольшую вядомасьць сваімі ролямі ў фільмах «Тытанік» і трылёгіі «Уладар пярсьцёнкаў», якія атрымалі прэміі «Оскар». Аб сьмерці актора, якому было 79 гадоў, у нядзелю паведамляе ВВС са спасылкай на яго агента. Аб прычынах сьмерці не гаворыцца.