Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў ператрус у рэдакцыі «Белсату»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро (ЦАБ) Польшчы зьбірае ў памяшканьні польскага тэлебачання TVP дакумэнтацыю ў рамках расьсьледаваньня справы «Белсату», якое праводзіць акруговая пракуратура ў Варшаве.

Пра гэта паведаміла польскае агенцтва навінаў PAP.

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба ў гутарцы з PAP паведаміў, што пошукі ідуць «у справе аб нанясеньні TVP SA ў пэрыяд са жніўня 2018 году да студзеня 2024 году маёмаснай шкоды ў вялікіх памерах на агульную суму больш як 7 млн злотых шляхам заключэньня дамоваў на аказаньне ІТ-паслуг і замоваў на куплю з канкрэтным прадпрымальнікам».

Паводле Скібы, расьсьледаваньне цалкам даручанае варшаўскаму аддзелу ЦАБ.

Кіраўнік аддзелу сувязяў з грамадзкасьцю TVP Томаш Вядэрэк заявіў PAP, што Польская тэлевізія супрацоўнічае з ЦАБ і перадала яму ўсе патрэбныя дакумэнты.

Выданьне Gazeta Wyborcza таксама паведамляла, што супрацоўнікі ЦАБ праводзяць сьледчыя дзеяньні ў кватэры былой дырэктаркі «Белсату» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы. Але яна зьняпраўдзіла гэта ў сацсетцы X (былы Твітэр).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG