Справу Tut.by пачалі разглядаць 9 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс праходзіў ў закрытым рэжыме.
Палітзьняволеных абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пракурор як раз патрабаваў пакараць іх па 10 гадоў зьняволеньня.
15 сакавіка сілавікі правялі ператрус у рэдакцыі «Інфа-Кур’ера», забралі ўсю асноўную тэхніку, а з прысутных узялі падпіску аб невыдаваньні.
Паводле матэрыялаў абвінавачаньня, падсудны разам зь іншымі работнікамі МТЗ 14 жніўня 2020 году ўзяў удзел у шэсьці рабочых у цэнтры Менску.
Беларус ваяваў пад пазыўным «Заспа».
Паводле сьледзтва, затрыманыя рыхтаваліся да дывэрсійных дзеяньняў, накіраваных на тое, каб паралізаваць пастаўкі абсталяваньня, зброі і дапамогі Ўкраіне.
Ва Ўкраіне яфрэйтару расейскай арміі Данілу Фролкіну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
Рэпрэсіі супраць незалежных СМІ, парушаюць міжнародныя абавязацельствы, узятыя на сябе Беларусьсю, напрыклад, у якасьці краіны – удзельніцы АБСЭ, адзначыла пасольства Нямеччыны ў Менску на фоне працэсу над журналістам газэты «Камсамольская праўда ў Беларусі» Генадзем Мажэйкам.
Людзі, якія знаходзіліся ў склепе, вымушаныя былі хадзіць у туалет у вёдры і спраўляць свае патрэбы ў прысутнасьці іншых, а напоўненыя фэкаліямі вёдры доўга стаялі ў тых жа памяшканьнях, дзе былі людзі.
Гэта першы такі працэс у краіне. Аборты ў Польшчы дазволеныя толькі ў выпадку згвалтаваньня ці інцэсту.
6 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе вынесьлі завочны прысуд Сьвятлане Ціханоўскай. Разгляд крымінальнай справы праходзіў у фармаце так званага «спэцыяльнага вядзеньня», гэта значыць без прысутнасьці абвінавачаных.
Палітвязень Ільля Шапаткоўскі знаходзіцца ў СІЗА ўжо 2 гады, 7 месяцаў і 12 дзён. Гэта адзін з самых вялікіх тэрмінаў утрыманьня за кратамі да пачатку разгляду справы ў судзе.
Па папярэдніх дадзеных, гаворка ідзе аб затрыманьні ня менш як 20 лекараў.
Аксане Зарэцкай прысудзілі 1,5 года калёніі, Багдану Караўцу — 2 гады.
Справы 105 расейцаў знаходзяцца ў судах, 29 вайскоўцам расейскай арміі абвесьцілі выракі.
Пажыцьцёвае зьняволеньне ня можа прымяняцца як альтэрнатыва сьмяротнаму пакараньню паводле артыкулаў за дзяржаўную здраду і акты тэрарызму, адзначана ў новым законе.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Пасьля пачатку Расеяй вайны ва Ўкраіне Радыё Свабода вымушана закрыла сваё бюро ў Маскве, адкрытае ў 1991 годзе па рашэньні Ельцына.
Гэта сёмая сьмерць мігранта на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу з пачатку году.
Паводле сьледзтва, 18-гадовы хлопец нібыта без уважлівых прычын не прайшоў мэдкамісію і не прыйшоў у вайсковы камісарыят.
Максім Буткевіча акупацыйныя ўлады асудзілі на 13 гадоў калёніі.
Яе абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Зарэцкую затрымалі 13 студзеня 2023 году. З таго часу яна знаходзіцца менскім ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага. 24 кастрычніка 2022 году стала вядома пра затрыманьне дырэктара кампаніі Astronim Багдана Караўца.
Сям’ю Каракіных: братоў-музыкаў гурту Litesound Дзьмітрыя і Ўладзімера, іхных маці Вольгу і бацьку Юрыя затрымалі ў кастрычніку 2022 года. На ўсіх завялі крымінальныя справы паводле артыкулу 342 КК за ўдзел у пратэставым маршы.
Яму інкрымінуюць «дапамогу ў закліках да мер абмежавальнага характару» (ч. 3 арт. 361 КК) і «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Гомельскі абласны суд 9 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да грамадзяніна Ўкраіны і двух грамадзян Беларусі.
У ведамстве адзначылі, што пасьля ўнясеньня зьмяненьняў «стануць магчымымі крымінальныя працэсы ў дачыненні да карнікаў беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У раённым судзе Беластоку пачаўся закрыты суд над беларусам і расейцам, якіх вінавацяць у шпіянажы на карысьць расейскай вайсковай выведкі ў 2017–2022 гадах, паведамляе TVP.
Праваабаронцам стала вядома, што 16 лютага 2023 года ў судзе Пінску і Пінскага раёну вынесьлі вырак 62-гадовай Натальлі Паўлючэнцы.
У 2022 годзе беларус Андрэй Герыловіч прыехаў на цягніку з Гомля ў Краснадар, адтуль на таксі дабраўся на палігон ПВК «Вагнэр» і падпісаў кантракт на вайну ва Ўкраіну.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Чакаецца, што беларуса Максіма Зязюльчыка перададуць пад кантроль Каардынацыйнага штабу Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі.
Пасьля вынясеньня прысуду ў 10 гадоў калёніі беларускаму праваабаронцу і нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму экспэрты ААН заклікалі міжнародную супольнасьць дабівацца праўды і справядлівасьці для ўсіх ахвяр парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.
Беларусам працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
Латушка заклікаў Захад увесьці максымальна жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і гарманізаваць санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі і Расеі.
З 2023 году некаторыя экскурсаводы, якіх судзілі паводле «палітычных» артыкулаў, ня могуць працягваць працу ў Беларусі.
Працэс над фігурантамі праходзіў завочна, бо ўсе яны знаходзяцца за межамі Беларусі.
Апошні абмен палоннымі Расея і Ўкраіна правялі 16 лютага. Тады ва Ўкраіну вярнуліся 100 вайскоўцаў і адзін цывільны грамадзянін.
У сьнежні 2020 года сайт «Медиазона Беларусь» заблякавалі ў Беларусі па рашэньні Міністэрства інфармацыі.
Палітзьняволеных абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Ім інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку акт тэрарызму», які прадугледжвае пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2021 год, галоўны рэдактар расейскай «Новой газеты» Дзьмітры Муратаў у інтэрвію Радыё Свабода выказаў меркаваньне, што за прысудам Алесю Бяляцкаму і ягоным калегам стаіць беларускі аўтарытарны кіраўнік Аляксандар Лукашэнка.
На канале Свабода Premium пра сёньняшнія прысуды праваабаронцам «Вясны» выказаліся Натальля Пінчук, жонка асуджанага Нобэлеўскага ляўрэата, заснавальніка арганізацыі Алеся Бяляцкага, і юрыст «Вясны», экс-адвакат Павал Сапелка.
Нават ва ўмовах беларускай прававой сваволі прысуд выглядае занадта жорсткім. Бо судзяць выключна за праваабарончую дзейнасьць. Таму такое «правасудзьдзе» выглядае адыёзным зь міжнароднага гледзішча.
3 сакавіка абвесьцілі прысуд у справе «Вясны». Яе заснавальніку, Нобэлеўскаму ляўрэату Алесю Бяляцкаму, прызначылі 10 гадоў калёніі, праваабаронцам Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу і Дзьмітрыю Салаўёву прысудзілі тэрміны ад 7 да 9 гадоў зьняволеньня.
Зьміцер Салаўёў назваў суд і вырак над вясноўцамі спробай нэўтралізаваць праваабаронцаў — Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча.
Ленінскі раённы суд Менску 3 сакавіка вынес вырак праваабаронцам Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзю Лабковічу і завочна Зьмітру Салаўёву. Алесь Бяляцкі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
Нобэлеўскі ляўрэат, праваабаронца, літаратар Алесь Бяляцкі 3 сакавіка быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Праваабаронцам Валянціну Стэфановічу, Уладзімеру Лабковічу і Дзьмітрыю Салаўёву прызначылі тэрміны ад 7 да 9 гадоў зьняволеньня. Такі прысуд вынесла судзьдзя Марына Запасьнік.
3 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску абвясьцілі прысуд праваабаронцам «Вясны».
Загрузіць яшчэ