Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На блогерку Вольгу Павук завялі крымінальную справу за ўдзел у перадачы «Белсату»


Вольга Павук (архіўнае фота)
Вольга Павук (архіўнае фота)

Крымінальныя справы заведзеныя і на «астатніх удзельнікаў перадачы». Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

На блогера Вольгу Павук распачалі крымінальную справу за ўдзел у перадачы тэлеканала «Белсат». Аб гэтым пішуць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паведамляецца, што Вольга Павук прыняла ўдзел у праграме «План Б» тэлеканала «Белсат», таму ў дачыненьні да яе завялі крымінальную справу па арт. 361-4 КК Беларусі (Садзеяньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Акрамя таго крымінальныя справы па гэтым жа артыкуле завялі і на «астатніх удзельнікаў перадачы».

У лістападзе 2021 года інтэрнэт-рэсурсы «Белсат» прызналі «экстрэмісцкім фарміраваньнем». Гаворка ідзе пра сайт «Белсат», тэлеграм-канал, сацсеткі («Укантакце», Facebook, Instagram, Twitter, «Аднакласнікі»), а таксама канал у YouTube.

Гэта ня першая справа за інтэрвію незалежным СМІ ў Беларусі

19 студзеня Дар’ю Лосік пакаралі 2 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму (паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу) за інтэрвію пра яе мужа, зьняволенага журналіста Свабоды Ігара Лосіка, у якім яна, паводле абвінавачаньня, «пазыцыянавала сябе як жонка палітвязьня». Прысуд Дар’і Лосік вынес 19 студзеня судзьдзя Берасьцейскага абласнога суду Мікалай Грыгаровіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG