Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інспэктара крымінальна-выканаўчай сыстэмы ў Горадні асудзілі на 10 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве»


Беларуская турма (ілюстрацыйнае фота)
Беларуская турма (ілюстрацыйнае фота)

Перад арыштам інспэктар падаў заяву на звальненьне, бо быў ня згодны з тым, як працуе сыстэма.

Інспэктара крымінальна-выканаўчай сыстэмы ў Горадні асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі за «Здраду дзяржаве», паведамляе 17 сакавіка тэлеграм-канал dissidentby.

Андрэй Шкляр працаваў інспэктарам у Кастрычніцкім РАУС Горадні. Перад арыштам падаў заяву на звальненьне, бо быў ня згодны з тым, як працуе сыстэма.

У выніку яго асудзілі па артыкулах 356 КК РБ «Здрада дзяржаве» і 407 КК РБ «Разгалошваньне дадзеных дазнаньня, папярэдняга сьледзтва або закрытага судовага пасяджэньня» на 10 гадоў пазбаўленьня волі і штраф 200 базавых велічыняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG