Нацыянальная паліцыя Гішпаніі арыштавала ў правінцыі Алікантэ 37-гадовага беларуса, якога шукалі праз Інтэрпол, у Беларусі яго вінавацяць у хабарніцтве, паведамляюць гішпанскія СМІ. У Беларусі яму ставяць у віну атрыманьне эканамічнай выгады шляхам заключэньня шэрагу кантрактаў з будаўнічымі кампаніямі з выкарыстаньнем дзяржаўных паўнамоцтваў у пэрыяд з 2013-га па 2016 год.
На яго выдалі міжнародны ордэр на арышт з мэтай экстрадыцыі. Гішпанскія праваахоўнікі высьветлілі, што ён пражывае разам з жонкай у горадзе Торэвіеха, устанавілі назіраньне і затрымалі.
Беларусам займаецца Цэнтральны сьледчы суд Нацыянальнай судовай калегіі. Гэты орган адказны за выкананьне працэдур для наступнай экстрадыцыі. На радзіме яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
У Гішпаніі затрымалі беларуса, які быў у вышуку Інтэрполу
![Гішпанская паліцыя (ілюстрацыйнае фота)](https://gdb.rferl.org/02490000-0aff-0242-67c4-08dad2e03e6f_w250_r1_s.jpg)
37-гадовага мужчыну, якога арыштавалі ў правінцыі Алікантэ, абвінаваюць у хабарніцтве.
Самае папулярнае
1