Беларуская рада культуры стварыла праект «Беларускія магістраты», дзе можна падтрымаць актыўных беларусаў.
За 20 гадоў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды» пабачылі сьвет дзевяць дзясяткаў выданьняў пра беларускую палітыку, мову, гісторыю, грамадзтва, журналістыку, турму, здароўе і шмат што яшчэ. Завяршаем знаёміць вас з нашым выдавецкім плёнам. Дарэчы, кожная кніга дасяжная ў лічбавым фармаце.
З Нацыянальнага мастацкага музэю звольнілі 18 чалавек з палітычных прычын.
Паразмаўлялі з бацькамі пра тое, як выхоўваць дзяцей беларусамі ў іншамоўным асяродзьдзі, а таксама спыталіся ў іх кароткіх парадаў.
Брытанскі рок-гурт Pink Floyd сабраў больш за 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў ад продажу песьні Hey, Hey, Rise Up («Червона Каліна») на падтрымку ўкраінскіх дабрачынных арганізацый. Запіс зрабілі сумесна зь лідэрам украінскага гурту «Бумбокс» Андрэем Хлыўнюком.
Перакладчыца з Мальты, апантаная славянскімі мовамі, перакладае на сваю мову зь беларускай творы Якуба Коласа.
Размова з паэткай Юліяй Цімафеевай, якая разам з мужам, пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам, выехала зь Беларусі больш за два гады таму і пасялілася ў аўстрыйскім Грацы.
За 20 гадоў у сэрыі «Бібліятэка Свабоды» пабачылі сьвет дзевяць дзясяткаў выданьняў пра беларускую палітыку, мову, гісторыю, грамадзтва, журналістыку, турму, здароўе і шмат што яшчэ. Працягваем знаёміць вас з нашым выдавецкім плёнам. Дарэчы, кожная кніга дасяжная ў лічбавым фармаце.
Напрыканцы году Радыё Свабода з дапамогай экспэртаў традыцыйна вызначае найлепшыя беларускія кнігі, якія зьявіліся цягам апошніх 12 месяцаў. Гледзячы на сёлетнія імёны аўтараў кніг-ляўрэатаў, мы раптам зразумелі, што нікога зь іх ня можам павіншаваць асабіста.
Міністэрства інфармацыі на адзін месяц прыпыніла дзейнасьць незалежнага выдавецтва «Кнігазбор».
Выйшаў каляндар «Мова вольных» ад новага беларускага выдавецтва ў Кракаве. Пагутарылі зь яго галоўнай рэдактаркай пра тое, як прыйшла ідэя, у чым унікальнасьць календара, а таксама ці складана адкрыць выдавецтва ў іншай краіне.
Сьпіс аўдыёкніг са спасылкамі, які будзе ўвесь час павялічвацца. Заходзьце зноў!
Літоўскі опэрны тэнар Вайдас Вішняўскас (псэўданім — Крыстыян Бэнэдыкт) папрасіў прабачэньня за свой выступ у Менску.
Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Эўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны эўра. Сёньня арганізацыі прэзэнтавалі праект «ArtPower Belarus: захаваньне беларускай грамадзкай прасторы праз культуру і мастацтва».
Вядомы беларускі тэатральны крытык, стваральнік шэрагу праектаў памёр ва ўзросьце 39 гадоў.
На ўдзел у конкурсе яго заявіла беларускае выдавецтва ў Лёндане (Вялікая Брытанія) Skaryna Press.
Роўна 10 гадоў таму Радыё Свабода выдала кнігу «Слоўнік Свабоды». Розныя аўтары на розныя лады апісвалі «слова на дзень для памяці і для роздуму». Падзагаловак кнігі гучыць так: «ХХ стагодзьдзе ў беларускай мове». Мне ў тым слоўніку выпала апісаць слова «вайна».
Партрэт ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага намалююць насупраць амбасады Беларусі: беларускі праваабаронца будзе «глядзець» на яе з фасаду прагімназіі імя Сымона Даўкантаса.
Алесь Родзін – культавая фігура старэйшага пакаленьня беларускіх мастакоў-нонканфармістаў, жывапісец, графік, пэрформэр, сябра сэкцыі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў.
Аўтарка вядомай мастацкай сэрыі расказала Свабодзе, як ствараюцца ейныя малюнкі.
Пагаварылі зь лідэрам гурту «Дай дарогу!» Юрыем Стыльскім, які пакуль не шкадуе, што зьехаў: у Варшаве піша новыя песьні, вучыць дзетак музыцы. Але калі прыляціць «Бусел», абавязкова вернецца ў Беларусь. І стане мэрам Берасьця, праўда, не надоўга.
«Сфагнум» — спэктакль пра абсурд, якім агорнутая Беларусь, адзначаюць арганізатары.
Інтэрвію не публікавалася некалькі месяцаў. У ім — думкі вядомага беларускага тэатральнага крытыка пра лёс нацыянальнага тэатру, публіку на спэктаклях пасьля 2020 году, праблематыку пастановак, беларускую мову і іншае.
Я ўсё яшчэ не прызвычаіўся да сытуацыі, у якой самы істотны сэгмэнт беларускай літаратуры знаходзіцца фізычна выціснуты з культурнага жыцьця Беларусі. Ці хопіць сілаў пісьменьнікам і чытачам, каб стрываць гэты змрочны час? Ці ёсьць сьвятло ў канцы тунэлю? Пераканаўчых адказаў пакуль не чуваць.
У Варшаве прэзэнтавалі выданьне «Ад Панікоўкі до Шайбы». Пагаварылі з адным з аўтараў Паўлам Валатовічам пра тое, як прыйшла ідэя такой кнігі, яе герояў і чаму Менск «ужо ня той».
Стрэльнікаў загінуў у выніку няшчаснага выпадку.
Сёньняшні госьць Свабоды — Ігар Іваноў, заснавальнік і кіраўнік беларускага выдавецтва Skaryna Press, якое нядаўна пачало дзейнасьць у Лёндане.
Беларуска Карына (імя зьмененае. — РС) больш за год жыве ў Сынгапуры. З праектам Свабоды «Новая зямля» яна падзялілася ўражаньнямі ад азіяцкай краіны, расказала пра тое, што можна там рабіць, а чым лепш не займацца.
Грамадзкая ініцыятыва ByProsvet, якая аб’ядноўвае беларускія самвыдавецтвы, выпусьціла каляндар «Кожны дзень» на 2023 год.
Пасьля пачатку вайны ў Літве пазбаўляюцца расейскіх сымбаляў і савецкай спадчыны.
Сярод мэтаў імпрэзаў — расказаць пра ўзаемныя дачыненьні беларускай і габрэйскай культур.
У Беларусі Андрэй Янушкевіч быў адным з самых пасьпяховых выдаўцоў кніг па-беларуску. Улетку, пасьля амаль месяца арышту і закрыцьця ягонай новай кнігарні, Янушкевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Беларуская рада культуры і Дацкі інстытут культуры падпісалі кантракт з Эўракамісіяй аб падтрымцы беларускай культуры і мастацтва на 2 мільёны эўра.
Сабралі найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2022 году пра беларусак і для беларусак.
Лідэр гурту J:Морс Уладзімер Пугач сьцьвярджае, што ён не эміграваў, а часова пераехаў да свайго слухача ў Варшаву.
Суразмоўца са сфэры беларускага мастацтва апавядае Свабодзе пра чорныя сьпісы мастакоў і ціск на творцаў, які пачаўся пасьля 2020 году.
Музыка, арт-мэнэджар, заснавальнік культурнага руху «Сьпеўны сход» Сяржук Доўгушаў у эфіры Свабоды Premium расказаў, як у прасторы творчай рэзыдэнцыі ў Варшаве дапамагае былым палітзьняволеным. Музыка згадаў масавыя сьпеўныя сходы падчас мірнай рэвалюцыі, а таксама працу і канцэрты ў Амэрыцы.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
Разам зь беларускім паэтам і перакладчыкам уганаравалі траіх украінцаў.
Літоўскага рэжысэра Мантаса Кведаравічуса забілі ў сакавіку. Ягоны фільм стаўся дакумэнтам часу пачатку расейскай акупацыі ўкраінскага гораду.
Ад ляноты чакай бядоты! Таму не адкладайма ў доўгі мех, а бярэмася за тэст на веданьне беларускіх прыказак і фразэмаў. Калі ў вас мазгі густыя, то ўсё адгадаеце з аднаго ківá!
Вядомы брытанскі мастак Бэнксі, які нядаўна наведваў Украіну і пакінуў там свае графіці, пасьля чаго стаў ганаровым жыхаром украінскага горада Ірпень, зрабіў 50 карцін, грошы з продажу якіх абяцае перадаць для дапамогі ўкраінцам.
10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з праваабарончага цэнтру «Вясна».
10 сьнежня 2022 году спаўняецца два гады ініцыятыве беларускай дыяспары «Народныя амбасады Беларусі». Прадстаўнік народнай амбасады Беларусі ў Нямеччыне Міхаіл Таўбэ расказаў Свабодзе пра дзейнасьць народных амбасадаў у сьвеце і пра новыя пляны.
У Беларусі асоб з судзімасьцю паводле «пратэставых» і «палітычных» артыкулаў з наступнага году не дапусьцяць да атэстацыі, якая пацьвярджае кваліфікацыю экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў.
Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Загрузіць яшчэ