Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 сусьветных дзеячоў культуры, у тым ліку Салман Рушдзі, запатрабавалі ад Лукашэнкі праясьніць лёс палітвязьняў


Салман Рушдзі. Архіўнае фота
Салман Рушдзі. Архіўнае фота

«Мы глядзім на Беларусь і не перастанем пытацца: дзе знаходзяцца гэтыя людзі?»

Праясьніць лёс беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Марыі Калесьнікавай, Віктара Бабарыкі, Максіма Знака і Сяргея Ціханоўскага, запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі ў адкрытым лісьце 13 сусьветных дзеячоў культуры.

«Спадар прэзыдэнт Лукашэнка, вы забясьпечваеце сваю ўладу толькі гвалтам. Поўная ізаляцыя зьняволеных — гэта катаваньне. Аднак зьняволеныя — ня ваша ўласнасьць. Ці зьвязвае вас яшчэ нешта са словам „чалавечнасьць“? Дзе яны?» — гаворыцца ў лісьце.

Адзначаючы, што зьніклі «дзясяткі іншых палітвязьняў», аўтары пішуць: «Мы глядзім на Беларусь і не перастанем пытацца: дзе знаходзяцца гэтыя людзі?»

Ліст падпісалі ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыдэ Елінэк (Аўстрыя, 2004), Гэрта Мюлер (Румынія — Нямеччына, 2009), Вольга Такарчук (Польшча, 2018), а таксама пісьменьнікі і паэты Салман Рушдзі (Індыя — Вялікая Брытанія), Дурс Грунбайн (Нямеччына), Вольф Бірман (Нямеччына), Маргарэт Этвуд (Канада), Томас Венцлова (Літва), Петэр Надаш (Вэнгрыя), дырыжор і піяніст Даніэль Барэнбойм (Аргентына — Ізраіль — Нямеччына), піяністы Ігар Левіт (СССР/Расея — Нямеччына), Андраш Шыф (Вугоршчына — Вялікая Брытанія) і скрыпач Гідон Крэмэр (СССР/Латвія — Нямеччына).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG