Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся новы беларускі літаратурны партал bellit.info


Скрыншот з сайте bellit.info
Скрыншот з сайте bellit.info

Рэсурс, які паўстаў з ініцыятывы Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў, будзе зьмяшчаць актуальную інфармацыю пра падзеі ў літаратурным сьвеце, фармаваць віртуальную энцыкляпэдыю беларускай літаратуры.

Аўтары новага праекту bellit.info так бачаць сваю місію:

«Пішам пра літаратуру ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляем пра навінкі выдавецтваў, акумулюем наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў безадносна да ўзросту і часу нараджэньня, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, нэкрапалістыку, архіўныя дадзеныя), зьбіраем зьвесткі пра літаратурную пэрыёдыку, выдавецтвы, онлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя і базу экранізацый літаратурных твораў.

Усе гэтыя бакі літаратурнага жыцьця будуць адлюстроўвацца ў адпаведных разьдзелах — «Пэрсаналіі», «Бібліятэка», «Мэдыя», «Аўдыё», «Відэа», «Архіў», «Нэкропаль». Безумоўна, мы будзем гаварыць і пра літаратуру іншых краін, каб мець магчымасьць разглядаць беларускае слова ў шырэйшай пэрспэктыве, але найперш прысьвяцім нашу працу літаратуры сваёй».

  • Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў — недзяржаўная некамэрцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні (Літва).
  • Мэты арганізацыі — пашырэньне прасторы беларускай літаратуры ў сьвеце, інфармаваньне беларускіх літаратараў і грамадзкасьці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сфэры літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі.
  • Арганізацыя паўстала з ініцыятывы пісьменьніка і перакладчыка Дзьмітрыя Плакса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG