Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аліна Коўшык: Сяргей Бульба адмовіўся абмяркоўваць сытуацыю вакол «Беларускага моладзевага хабу»


„Беларускі моладзевы хаб“ у Варшаве
„Беларускі моладзевы хаб“ у Варшаве

У адказ на прапанову аб мэдыяцыі прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях нацыянальнага адраджэньня Беларусі атрымала згоду Аляксандра Лапко і адмову Сяргея Бульбы.

Аліна Коўшык заявіла, што першая спроба мэдыяцыі выявілася няўдалай, адзін з бакоў канфлікту не пайшоў на перамовы. Гэта Сяргей Бульба, які раней абвясьціў сябе новым кіраўніком БМХ.

«Апошні аргумэнтаваў сваю пазыцыю тым, што трэці бок тут не патрэбны, бо ён сам ёсьць трэцім бокам у гэтай справе».

Коўшык выказала шкадаваньне, што праз гэтую адмову бакі «не рэалізуюць шанец цывілізаванага пераадоленьня канфліктнай сытуацыі вакол „Хабу“».

У першай палове дня 2 жніўня ў памяшканьні «Беларускага моладзевага хабу» ў цэнтры Варшавы мянялі замкі. Гэта адбывалася ў прысутнасьці паліцыі. Ініцыятар — колішні заснавальнік «Белага легіёну» 56-гадовы Сяргей Бульба. Ён назваў сябе новым кіраўніком БМХ.

Раней Свабода пагутарыла з бакамі канфлікту.

БМХ — культурніцкая пляцоўка, дзе адбываюцца музычныя канцэрты, літаратурныя прэзэнтацыі, іншыя беларускія імпрэзы. таксама тут праводзяцца навучаньні і майстар-клясы для беларусаў Варшавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG