«Нядаўна падарожнічалі зь сябрамі па Літве. Віленскі экскурсавод шмат казаў пра Грунвальдзкую перамогу, бо адзначалася яе 600-годзьдзе. Мы пачулі, што вырашальную ролю ў бітве адыграла літоўскае войска Вітаўта. Давялося заўважыць, што гэта было ўсё ж не літоўскае войска, а войска ВКЛ, і запытацца, колькі там было літоўскіх, а колькі беларускіх палкоў? Разгарэлася спрэчка, але, шчыра кажучы, аргумэнтаў нам не хапіла. Ці не маглі б Вы ўнесьці яснасьць?»