Жанчыны былі кур’еркамі, выведніцамі, захоўвалі зброю, забясьпечвалі ваяроў правіянтам, былі сёстрамі міласэрнасьці ў нелегальных шпіталях, давалі прытулак параненым. Яны наймаліся на працу ў турмы, дзе разносілі ежу і пошту, мылі зьняволеным паўстанцам бялізну, падтрымлівалі іхні дух размовамі.