У доме-музэі баўгарскага клясыка Алека Канстанцінава тысячы экспанатаў, але адзін сярод іх ніколі ня згубіцца. Шкляны цыліндар, дзе ў сьпірце плавае сэрца творцы, прабітае куляй найманага забойцы. Далей нічога глядзець немагчыма. Выходзіш, але навакольныя прыўкрасныя краявіды ўжо не кранаюць. На экране ўнутранага зроку — бясконцыя цыліндры з сэрцамі нашых пісьменьнікаў: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Майсей Кульбак, Ізі Харык... Толькі ў адну ноч...
Каб абагнацца ад вусьцішнай карціны, выпіваеш у гатэлі пляшку віна і накрываесься з галавой коўдраю. Сьніцца велізарны, да неба, цыліндар зь пірамідаю прабітых кулямі сэрцаў. На шкле — сьпіс іхніх колішніх уладальнікаў, сярод якіх шукаеш і не знаходзіш сябе. Прачынаесься з думкаю: не заслужыў.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1