Назва выплывае на мяжы явы і сну і ад яе, чужынскай і немагчымай у беларускай мове, перасыхае ўся істота і прагнецца, як у дзяцінстве, напіцца вады зь сьвятой Ільлюцінай крыніцы ў бабулінай вёсцы.
Сухабязводнае...
Там, у калёніі, за Ніжнім Ноўгарадам, пакутуе беларус Кірыл Сілівончык, які меў мужнасьць не пагадзіцца, што «Крымнаш».
Але адкуль я ведаў гэтую назву раней...
Прачынаюся ад успышкі памяці: у Сухабязводным загінуў на гулагаўскім лесапавале герой «Імёнаў Свабоды» паэт Сяргей Ракіта.
Расея ня можа і ня хоча вырвацца з вусьцішнага, крывога і крывавага кола, і, калі ты ня скачаш пад яе дудку — ці то з бальшавіцкім ці то з новым, пуцінскім арнамэнтам — цябе, як за часамі Радзішчава, чакае «чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй». І — сухобезводное.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org