Вяртаюся з Баўгарыі зноў адзін-аднюткі ў вагоне. Плюс два маскоўскія праваднікі. Выпіваюць, але ў меру. Сярожа: «А мы о вас, уважаемый, наслышаны. Гена всё рассказал». — «Что рассказал?» — «Что не хотите объединяться с Россией!» — «А вы хотите с Китаем?» — «Ну ты загнул! Слон и моська?!» — «А моська это кто? Китай?» Сярожа адказвае, бязгучна варушачы вуснамі. Зрэшты, зразумела. Сярожа, ківаючы на сэрбскі прычыгуначны рэзрух: «Ельцын был тряпка. Путя ввёл бы войска, и всё б процветало!» Я: «Как, например, в Донбасе». Сярожа пагрозьліва: «Ты знаешь, что такое русский характер?» Варушэньне вуснамі.
За Будапэштам Сярожа заходзіць зь нейкім грасбухам. «Уважаемый, вы бы не могли написать нам благодарность? У нас от этого премия зависит, а пассажиров них.я, извините, нет».
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org