Калісьці Аляксандар называў сябе нацыяналістам, гаварыў па-беларуску і асуджаў рэпрэсіі, цяпер жа захапляецца Сталіным і зычыць перамогі Расеі ў вайне ва Ўкраіне.
Як паведамілі Свабодзе з трох розных крыніц, ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Павал Горбач з пазыўным «Борт».
Больш за два гады ў падпольным становішчы. «Я думала, як ня трапіць з радзільні ў турму», — кажа Аліна.
Тэлеграм-каналы Васкрасенскага і «Круглага стала дэмакратычных сілаў» не аднаўляюцца месяцамі. Даведаліся, чаму.
«Ніякага „паабедаць“, ніякага „ў прыбіральню“», — расказвае Ўладзімер Жыгар.
Добраахвотнік з пазыўным «Дзед» сярод тых беларусаў, хто ваюе ў складзе 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Ён пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў Свабоды.
Дзьмітры Шаўцоў прапаноўваў лячыць гомасэксуалаў і параўноўваў пратэстоўцаў з паліцаямі. Зараз ён можа застацца без пасады.
Ганна Красуліна расказала ў інтэрвію Свабодзе, што каманда Віктара Бабарыкі спрабавала шмат у чым «цягнуць коўдру на сябе» падчас выбарчай кампаніі.
Ганна Красуліна — прэс-сакратарка Сьвятланы Ціханоўскай ад лета 2020 году. У размове са Свабодай яна расказала, як выглядалі дні 8–10 жніўня для Ціханоўскай, што адбылося ў ЦВК, пра супрацу з камандай Віктара Бабарыкі і расейскае грамадзянства.
«Я хачу, каб Пазьняк стаў пажыцьцёва пэрсонай нон-грата ў Літве», — кажа адзін з ініцыятараў антылітвінскай хвалі Жыльвінас Сьвітоюс.
Айцец Яўген Павяльчук быў адказаны за ўзаемадзеяньне з Узброенымі сіламі ў Горадзенскай япархіі. А таксама ўдзельнічаў у хрэсным ходзе пад расейскімі імпэрскімі сьцягамі.
«Бровар» — кіраўнік мэдычнай службы батальёну «Волат». Ён ваюе ва Ўкраіне ад сакавіка 2022 году. Ад самага пачатку «Бровар» займаўся менавіта мэдыцынай.
Украінскі блогер і прадпрымальнік Аляксандар Рыкаў з псэўданімам «BalaganOff» гуляў у покер, арганізоўваў онлайн-трансьляцыі спорту, а ў апошнія гады захапіўся Беларусьсю.
Намесьніца кіраўніка горадзенскай «Белай Русі» Сьвятлана Вараніца ўсё часьцей і часьцей выказвае крытычныя думкі адносна дзяржаўнай прапаганды. Свабода паглядзела, што пра яе вядома.
«Камусьці падабаецца жыць у камфорце, а мне падабаецца жыць у вандроўцы», — кажа Ластоўскі. Большую частку году ён праводзіць у падарожжах.
«Чаравік» восем месяцаў правёў у літоўскім СІЗА і катэгарычна адмаўляе сваю віну ў здарэньні. На волю яго выпусьцілі пад заклад памерам 25 тысяч эўра, ён пад хатнім арыштам.
На мінулым тыдні ва Ўкраіне загінулі адразу чацьвёра байцоў палку імя Кастуся Каліноўскага. Беларусы бяруць удзел у баях недалёка ад Бахмуту, аднаго з найгарачэйшых пунктаў ва Ўкраіне сёньня.
Вадзіму Шатрову з пазыўным «Папік» было 43 гады. Ён нарадзіўся ў Воршы, але знайшоў сваю новую радзіму ва Ўкраіне. Калі ў 2022 годзе пачалася вайна, то Шатроў адразу вырашыў не заставацца ўбаку. Беларуса ня стала 26 чэрвеня 2022 году пад Лісічанскам.
Камандзір батальёну «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага Іван «Брэст» Марчук загінуў 26 чэрвеня 2022 году ў баі з расейцамі ля акупаванага Лісічанску. «Брэст» быў адным з найбольш вядомых беларусаў, што ваявалі ва Ўкраіне.
Уладзімер Лаўранюк з пазыўным «Лысы» некалькі месяцаў правёў на вайне. Быў камандзірам аддзяленьня ў палку Кастуся Каліноўскага. Удзельнічаў у баявых апэрацыях, звольніўся праз траўму калена. У інтэрвію Свабодзе «Лысы» расказаў пра сябе і пабрацімаў.
Загрузіць яшчэ