Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нашы газэты... хварэюць кансэрватызмам”


Пра што пісалі беларускія газэты 14 лютага ў розныя гады мінулага.


“Савецкая Беларусь” у 1928 годзе друкуе даклад Кнорына на V Усебеларускім зьезьдзе працаўнікоў друку: “Нашы газэты, асабліва акруговыя, хварэюць кансэрватызмам, старчаскім бяззуб’ем, адсутнасьцю сваёй думкі і сваёй ініцыятывы... Трэба ўмець выявіць новага чалавека, які працуе рашуча, пабальшавіцкаму, сурова біць усё дрэннае і выпукляць прыкладнае — вось задача нашых газэт. Газэта павінна ўмець зацікавіць свайго чытача, а тую, якая няздольна на гэта, трэба зачыніць, бо яна закрывае дарогу лепшай газэце”.

“ЛіМ”, год 1948. Газэта знаёміць з Пастановай ЦК ВКП(б) “Аб оперы “Вялікая дружба” Вано Мурадэлі: “Гутарка ідзе аб кампазітарах, якія прытрымліваюцца фармалістычнага, антынароднага напрамку. Гэты напрамак знайшоў сваё найбольш поўнае выяўленне ў творах такіх кампазітараў, як т.т. Д.Шастаковіч, С.Пракоф’еў, А.Хачатуран, В.Шабалін, Г.Папоў, Н.Мяскоўскі і др., у творчасці якіх асабліва наглядна прадстаўлены фармалістычныя скажэнні, антыдэмакратычныя тэндэнцыі ў музыцы, чужыя савецкаму народу і яго мастацкім густам”.

У 1968 годзе “Вячэрні Мінск” пад загалоўкам “Колькі вады ў Нёмане?” піша: “Даныя аб гадавым вадасцёку ракі Нёман, упершыню зафіксаваныя ў 1811 годзе і якія пасля старанна рэгістраваліся штогод, падказалі вучоным Інстытуту энергетыкі і электратэхнікі Акадэміі навук Літвы думку аб стварэнні матэматычнай мадэлі гэтай ракі. Матэматычная мадэль вадасцёку дапаможа праекціроўшчыкам у стварэнні нёманскага каскаду электрастанцый, а меліяратарам — у паляпшэнні рэжыму заліўных лугоў поймы рэк”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG