Алесь Клышка – карэнны мянчук у трэцім пакаленьні. Нарадзіўся ў 1948 годзе ў вялікай сям’і, дзе было пяцёра дзяцей. Быў вымушаны рана пайсьці працаваць, яшчэ з 16 гадоў. Пасьля заканчэньня вечаровай школы паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут (БПІ). Працаваў на МАЗе, гуляў у футбол за каманду “Тарпэда”. Пасьля перайшоў на працу ў БПІ, абараніў дысэртацыю, кандыдат тэхнічных навук. Ад пачатку 2007 году працуе ў ў НДІ прыкладных фізычных праблемаў Белдзяржунівэрсытэту. Мае сям’ю. Жонка лекарка, ужо дарослыя сын і дачка, дзьве ўнучкі. Каля сотні друкаваных навуковых працаў і вынаходніцтваў. А вось на літаратурнай ніве першая кніжка паэзіі выйшла ў 2002 годзе. Называлася дэбютная праца “Ад каранёў да кроны”.
Потым зьявілася кніга, прысьвечаная Менску, пад назвай “Шчасьце маё”. Пасьля сьвет пабачыла кніга “Далёкае блізкае”. Нядаўна ў сааўтарстве зь інакам Мікалаем і вядомым паэтам Зьнічом выйшла кніга “Жыровіцкія камяні”. Зараз рыхтуецца да выданьня чарговая праца “Шлях да Жыровічаў”.
“Вера – гэта дар Божы"
Карней: “Спадар Алесь, у вас яскрава адчуваецца ўхіл да духоўнай лірыкі, духоўнай паэзіі. З чым гэта зьвязана?”
Клышка: “Вера – гэта дар Божы. Дзед мой быў вельмі набожны чалавек і менавіта з гэтага, магчыма, перажыў усё ліхалецьці – і рэвалюцыі, і войны. Зь верай у Бога, з малітвай ён прайшоў усё жыцьцё. Такой была мая маці, такая ўвогуле зараз мая сям’я. Вельмі сур’ёзна адбілася на маім жыцьці сустрэча з інакам Мікалаем 10 гадоў таму ў Жыровічах, калі я першы раз туды прыехаў.
Вось такое выхаваньне духоўнае, такія зносіны, сумоўе далі плён. Мікола калісьці мне сказаў: Алесь, вазьмі ў мяне інтэрвію. Потым гэтыя думкі ляглі на паперу, выйшла першая публікацыя ў часопісе “Дзеяслоў”, зьявілася кніжка “Жыровіцкія камяні”. Вынікам такога ж сумоўя – кніжка “Шлях да Жыровічаў”. Так што, Гасподзь дае па нашых намаганьнях, нашай справе, нашай веры”.
Карней: “Спадар Клышка, вы як навуковец непасрэдна займаецеся высокімі тэхналёгіямі. Як вам падаецца: у стагодзьдзе, тысячагодзьдзе новых тэхналёгій паэзія яшчэ запатрабаваная? Ці ёсьць аўдыторыя ўвогуле ў творчых людзей?”
Клышка: “Паэзія – гэта ўвогуле склад розуму чалавека. Чалавек павінен выкладаць свае думкі і свае адчуваньні канкрэтна, зразумела. Нездарма лічыцца паэзія самая найвышэйшага кшталту – гэта паэзія зразумелая і паэзія гарманічная. Я лічу, што ў наша стагодзьдзе паэзія – гэта адлюстраваньне неабходнасьці знаходжаньня ў сёньняшнім жыцьці месца кожнага чалавека. Так што, я лічу, што паэзія – гэта ў пэўным сэнсе камэртон душы чалавека, неад’емная частка сёньняшняга тэхнакратнага жыцьця...”
З Анатолем Клышкам - землякі і "сваякі" праз паэзію
Карней: “У кожнага зь дзіцячага ўзросту на прозьвішча Клышка ўзьнікаюць канкрэтныя асацыяцыі. Перадусім, гэта складальнік буквара Анатоль Клышка. Вы зь ім у нейкім сваяцкіх адносінах?”
Клышка: “З Анатолем Канстанцінавічам нас пазнаёміў Генадзь Бураўкін якраз 10 гадоў таму. Была вельмі прыемная сустрэча, і мы пачалі высьвятляць нашы карані. Атрымалася, што паходжаньне сапраўды з адных мясьцінаў, але ж прамых сувязяў мы не знайшлі. І ў той жа час чалавек аказаўся настолькі мне блізкі! Ёсьць верш, які я яму прысьвяціў, ён пачынаецца з радкоў: “Каб родны дзядзька Анатоль у хаце меў дабра пад столь, здароўя каб не бракавала. І Зося ўсё жыцьцё кахала...”
Я яго тут назваў дзядзькам, а ён мне адказаў адпаведна: “Алесь, я ганаруся, што ў мяне такі пляменьнік”. Вось так мы і высьветлілі, каб больш не было ніякай блытаніны. Бо ён сказаў: за гонар мець такога суродніка. Ну, а мне за гонар мець такога дзядзьку!”
У "Доме літаратара" - Зьніч, Вольга Гапеева, Алесь Жук, 7.08.2007 “За мурам” – новы зборнік хрысьціянскай лірыкі паэта Зьніча, 6.07.2007