У новым выпуску артыкул старшыні СБП Алеся Пашкевіча да юбілеяў Янкі Купалы і Якуба Коласа, палемічныя нататкі Алеся Рыбака пра існаваньне двух Саюзаў пісьменьнікаў, вытрымка з выступу галоўнага рэдактара часопісу “Дзеяслоў” Барыса Пятровіча перад рэдактарамі літаратурна-мастацкіх часопісаў у падмаскоўным “Перадзелкіне”, вершы Рыгора Барадуліна, гутарка з паэтам і манахам Зьнічом ды іншае.
Пра “Літаратурную Беларусь” гаворыць аўтар другога нумару старшыня Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Ніна Мацяш:
“Мы ссумаваліся па сваім друкаваным органе: па газэце, па той плошчы, дзе мы маглі б друкавацца. Цяпер усе пісьменьнікі настолькі бедныя, што хацелася б нават, каб нейкія ганарары былі. Хоць на паштовыя маркі, ці на падпіску на тую ж самую “Літ-белку” (“Літаратурную Беларусь”)... Нам патрэбна трыбуна”.
У артыкуле “Зямля і неба Якуба Коласа” Алесь Пашкевіч дае азначэньне клясыкам-песьнярам: “Янку Купалу і Якубу Коласу было наканавана стаць спарышамі-блізьнятамі, “арлом” і “арэшкам” нацыянальнага літаратурнага мэдалю, падвойным сымбалем нацыянальнага творства”.
Літаратар Алесь Рыбак называе свой артыкул “Што з намі дзеецца?” і наступным чынам акрэсьлівае ўласнае бачаньне незалежнага ад афіцыёзу Саюзу пісьменьнікаў: “У нечалавечых умовах, без аніякага памяшканьня, без капейкі грошай, на адным толькі энтузіязьме і веры ў праўду працуе сёньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў. ...А на чарзе – новыя і новыя кандыдатуры творцаў, якія жадаюць уступіць у Саюз пісьменьнікаў ня дзеля ўласнай выгоды, а каб служыць літаратуры і свайму люду”.
Барыс Пятровіч у сваёй прамове перад калегамі з краінаў СНД разьвенчвае міт клопату беларускай дзяржавы пра нацыянальную культуру. Зь іншага боку, ён адзначае, што сучасная беларуская літаратура робіцца менш палітызаванай і больш літаратурнай. “Вытворчая” тэматыка пайшла ў глыбокае мінулае і, спадзяюся, нават у нас звароту да яе ўжо ня будзе”, – падсумоўвае Барыс Пятровіч.
Асобная старонка прысьвечана гутарцы Алеся Клышкі з паэтам, філёзафам і манахам Алегам Бэмбэлем, вядомым як паэт Зьніч альбо праваслаўны манах айцец Мікалай. Фізык і духоўная асоба гутараць пра жыцьцё, уладу і лёс чалавека. Алесь Клышка і Алег Бэмбэль выпусьцілі ў суаўтарстве кніжку сумоўя “Жыровіцкія камяні”. Рэпрэзэнтаваная гутарка “Душа, улада, дзяржава...” – урывак з будучай кніжкі “Шлях да Жыровічаў”.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў выдаў “Літаратурную Беларусь”, 13.07.2007