Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парсюкевіч: “Сапраўдных мужыкоў за кратамі прапарцыйна больш”


Сяргей Парсюкевіч
Сяргей Парсюкевіч
Калі ўявіць сабе мэдычную карту сярэднестатыстычнага беларускага вязьня, то ўбачым, што гэта мужчына так званага рэпрадукцыйнага веку. З прычыны спэцыфікі ўтрыманьня ён мае праблемныя зубы і, найчасьцей, страўнікава-кішачныя захворваньні.

Сярод іншых распаўсюджаных праблемаў — захворваньні дыхальнай, сардэчна-судзіннай сыстэмаў ды апорна-рухальнага апарату. З інфэкцыйных хваробаў — сухоты ды ВІЧ. Важная акалічнасьць: большая частка вязьняў — вымушаныя асэксуалы. Пра сэкс і ня толькі сэкс у няволі разважае госьць праграмы — былы палітвязень, вэтэран МУС, віцебскі прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч.

Заходнія экспэрты бачаць у магутнай гарманальнай перабудове арганізму, зьвязанай з вымушаным сэксуальным устрыманьнем, падставы для сур’ёзных захворваньняў псыхічна-саматычнага характару. Яны рэкамэндуюць адміністрацыям турмаў заахвочваць зьняволеных-гетэрасэксуалаў рэгулярнымі сустрэчамі з процілеглым полам.

Для беларускіх вязьняў падобныя спатканьні — зьява рэдкая. У зьмешчаных у інтэрнэце дзёньніках колішніх зьняволеных чытаем пра спробы вырашэньня праблемы, у тым ліку пра нязвыклы раней досьвед гомасэксуальных сувязяў, мастурбацыю. Валявыя асобы пераключаюцца на спорт або сублімуюць сваю энэргію ў творчасьць — пісаньне дзёньнікаў, нататак, вершаў, песьняў, карцін.

Пасьля нядаўніх публікацыяў у незалежных вэб-выданьнях нататак Мікалая Аўтуховіча пра катаваньні, а таксама камэнтару да іх ягонага сябра, у мінулым таксама палітвязьня Сяргея Парсюкевіча, на форумах грамадзка-палітычных інтэрнэт-рэсурсаў пачалі зьяўляцца выказваньні кшталту:

"Тупое пазбаўленьне зносін з роднымі і блізкімі — пазбаўленьне спатканьняў і інтымных стасункаў з асобамі супрацьлеглага полу, — піша чытач "Хартыі". — Такі строгі рэжым можа, напрыклад, зрабіць са зьняволеных маральных калек — патэнцыйных гвалтаўнікоў..."

Ці згодны з гэтым Сяргей Парсюкевіч?

Парсюкевіч: "Я думаю, такая праблема ёсьць. Хоць там некаторыя сядзельцы, дакладней — адміністрацыя некаторых турмаў, спрабуюць гэта вырашыць. Для прыкладу магу згадаць калёнію № 17 у Шклове. У гэтай мужчынскай калёніі проста раздавалі прэзэрватывы. Там у мэдчастцы быў вялікі пакет, і хто колькі хацеў, столькі і браў. У некаторых людзей ёсьць
Адміністрацыя некаторых турмаў спрабуе вырашыць праблему сэксу. Для прыкладу магу ўзгадаць калёнію № 17 у Шклове. У гэтай мужчынскай калёніі проста раздавалі прэзэрватывы...
пэўныя схільнасьці, якія досыць хутка вырываюцца вонкі. Ёсьць адмысловыя людзі, "апушчаныя", якія задавальняюць гэтыя патрэбы. Уявіце сытуацыю, калі такі "апушчаны" выходзіць на волю. Што зь ім будзе далей? Калі з чалавека ўвесь час зьдзекуюцца, у яго па-любому ідзе назапашваньне нейкіх адмоўных эмоцый, назапашваньне злосьці. Чалавек выходзіць на свабоду менавіта з такім багажом. Гэта што — нармальна? Думаю, не. Добра, калі ў чалавека ня будзе магчымасьці рэалізаваць набытыя комплексы".

“Свабода”: “Што дазваляе чалавеку ў турме трымацца? Што ў такой сытуацыі яго падтрымлівае?”

Парсюкевіч: “У турме людзі ня вельмі адзін з адным кантактуюць, і гэта ня так важна. А вось на зонах — гэта вельмі важна, там такіх чалавечых кантактаў істотна больш. У выніку адбываецца пэўная самаарганізацыя, зьяўляюцца мікракалектывы, сяброўства, нармальныя чалавечыя адносіны. І, вядома, сувязь з навакольным сьветам — ліставаньне, тэлефонныя званкі, спатканьні і гэтак далей. Усё гэта вельмі важна. У каго ёсьць сем'і, нармальныя адносіны зь людзьмі на волі — натуральна, яны жывуць дзякуючы гэтай падтрымцы".

“Свабода”: “Даводзілася чуць і чытаць, што тыя, у каго няма такога тылу, пачынаюць перапісвацца зь незнаёмымі людзьмі, найчасьцей асобамі процілеглага полу, і, выходзячы на волю, нават спрабуюць будаваць нейкія адносіны...”

Парсюкевіч: “Так, бо на волі ў Беларусі з мужчынамі праблема. Прынамсі, з нармальнымі. Вы ведаеце, у мяне склалася такое парадаксальнае
На волі ў Беларусі з мужчынамі праблема. Прынамсі, з нармальнымі...
меркаваньне, што там, за кратамі, у працэнтных адносінах прыстойных людзей часам больш, чым на волі. Там цэніцца сяброўства. Шчырыя нармальныя стасункі. Дастаткова шмат добрых людзей, якія вышэйшыя за дробязі. У няволі шмат тых, хто апынуўся там незаслужана. Акрамя таго, бываюць проста жыцьцёвыя сытуацыі, калі і нармальны чалавек можа нешта такое зьдзейсьніць”.

“Свабода”: “Чытаючы вашы турэмныя нататкі, сутыкаесься з жахлівымі зьявамі — ад кепскай ежы, хваробаў да проста быдлячага абыходжаньня зь людзьмі ў турмах. Што для мужчыны, на ваш погляд, самае жахлівае?”

Парсюкевіч: “Я думаю, ежа, абмежаванасьць, нейкія матэрыяльныя праблемы — усё гэта можна перажыць. Я так думаю. А вось такое быдлячае стаўленьне, пазбаўленьне волі — гэта, па-мойму, самае страшнае. Гэта з майго гледзішча. А для многіх самае страшнае — гэта ежа дрэнная. А для кагосьці — тое, што там няма асоб процілеглага полу. Усё гэта асаблівасьці сьветапогляду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG