Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарастае адмоўнае сальда ў замежным гандлі Беларусі таварамі


Гатовыя трактары на заводзе МТЗ, архіўнае фота
Гатовыя трактары на заводзе МТЗ, архіўнае фота

За 9 месяцаў 2025 году адмоўнае сальда ў гандлі таварамі вырасла амаль на паўтара мільярда даляраў у параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.

Белстат паведаміў аб выніках гандлю таварамі за студзень — верасень 2025 года.

«У студзені — верасьні 2025 года зьнешнегандлёвы абарот тавараў Рэспублікі Беларусь склаў 63 733,2 млн. даляраў ЗША, у тым ліку экспарт — 29 590,9 млн. даляраў, імпарт — 34 142,3 млн. даляраў. Да ўзроўню студзеня — верасьня 2024 года абарот зьнешняга гандлю таварамі склаў 99,5 працэнта, экспарт — 97,1 працэнта, імпарт — 101,6 працэнта», — паведаміў Белстат.

Адмоўнае сальда па выніках дзевяці месяцаў склала, паводле Белстата, мінус 4,5 мільярда даляраў, што значна горш, чым у мінулым годзе. Тады за 9 месяцаў адмоўнае гандлёвае сальда склала, паводле Белстата, мінус 3,1 мільярда даляраў.

Невялікая перавага экспарту над імпартам назіраецца ў гандлі з краінамі СНД — 1,9 мільярда даляраў. Асноўны правал — у гандлі з краінамі па-за СНД. Там адмоўнае сальда скала, па дадзеных Белстата, мінус амаль 6,5 мільярда даляраў. Адмоўнае сальда ў гандлі з краінамі па-за СНД за 9 месяцаў мінулага году было мінус 5,2 мільярды даляраў.

Статыстычны камітэт з 2021 году не дае інфармацыі пра замежны гандаль Беларусі з канкрэтнымі краінамі сьвету. Ведамства дае толькі зьвесткі аб гандлі з краінамі СНД і з астатнім сьветам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG