Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад «перакінуў» грошы, выдзеленыя на барацьбу з стыхіямі, на расходы па зносе аднаго з будынкаў «Беларусьфільму»


Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Ілюстрацыйнае фота
Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў выдзеліць сродкі на аплату расходаў нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па зносе аварыйнага будынку колішняга цэху апрацоўкі плёнкі і ўтылізацыі будаўнічых адыходаў з рэкультывацыяй зямлі.

Як адзначаецца ў пастанове ўраду, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, да 2,5 мільёнаў рублёў выдзяляць з сродкаў, прадугледжаных у бюджэце на фінансаваньне расходаў, зьвязаных з стыхійнымі бедзтвамі, аварыямі і катастрофамі.

Урад даволі часта выкарыстоўвае мэханізм пераразьмеркаваньня расходаў цягам году, пасьля ўхваленьня дзяржаўнага бюджэту. Найчасьцей, ва ўмовах дэфіцыту грошай урад павялічвае фінансаваньне за рахунак сродкаў, прадугледжаных для абслугоўваньня замежнага дзяржаўнага доўгу. Такім чынам павялічвалася фінансаваньне заробкаў у лясной гаспадарцы, дадатковых захадаў у кібэрбясьпецы для Дзяржаўнага мытнага камітэту, на капітальны рамонт гідрамэтэаралягічных аб’ектаў для Мінпрыроды, дзяржаўных СМІ і гэтак далей.

У 2020 годзе рахунак сродкаў, прадугледжаных для барацьбы з стыхіямі, фінансавалі «барацьбу з COVID-19», а ў 2018-м – барацьбу з рудым хваёвым пільшчыкам у Нацпарку «Нарачанскі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG