«Сталага хворага чалавека арыштавалі яшчэ 8 траўня 2024 году. Амаль год, да сакавіка 2025 году, сям’я нічога ня ведала пра ягоны лёс. І толькі вясной даведаліся, што акупацыйны „суд“ асудзіў мужчыну „за дзяржаўную здраду“ на 14 гадоў калёніі суровага рэжыму з далейшым абмежаваньнем волі на адзін год», — паведаміў мэр Энэргадару Дзьмітро Арлоў.
Паводле яго, сын Аляксандра Маркава паведаміў, што бацька загінуў 26 чэрвеня 2025 году.
«Падрабязнасьці сьмерці мужчыны і яе дакладная прычына нам, на жаль, невядомыя. Але відавочна адно: палон забівае, калечыць лёсы і жыцьці, забірае здароўе і асуджае людзей на жахлівыя выпрабаваньні», — напісаў у сваім Telegram-канале Дзьмітро Арлоў.
Паводле яго інфармацыі, цяпер вядома аб 27 жыхарах Энэргадару, якія застаюцца ў расейскім палоне: 7 зь іх жанчыны, 13 — супрацоўнікі акупаванай Запароскай АЭС.
Згодна з інфармацыяй Каардынацыйнага штабу Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, у расейскім палоне знаходзяцца 8 тысяч украінскіх вайскоўцаў і прыблізна 2 тысячы цывільных грамадзян. Гэта толькі тыя зьвесткі, якія ўдалося пацьвердзіць.
Форум