Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вызначылі, як будуць працаваць лякарні пры масавым паступленьні траўмаваных


У адной зь беларускіх лякарняў. Ілюстрацыйнае фота
У адной зь беларускіх лякарняў. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацьвердзіла інструкцыю аб парадку арганізацыі мэдычнай дапамогі пры масавым паступленьні пацыентаў з траўмамі.

Як вынікае з тэксту дакумэнту, апублікаванага на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі, масавым паступленьнем траўмаваных будзе лічыцца, калі ў раённую ці мясцовую лякарню прывозяць адразу больш за 5 пацыентаў цягам адной гадзіны, двум зь якіх патрабуецца тэрміновая мэдычная дапамога, а ў выпадку з гарадзкімі і рэспубліканскімі лякарнямі — адпаведна больш за 10 траўмаваных, тром зь якіх патрэбная тэрміновая дапамога.

Пры паступленьні ў лякарню будуць «сартаваць» пацыентаў: у «чырвоны» паток уключаць тых, хто патрабуе тэрміновай дапамогі, у «жоўты» — тых, каму патрэбная неадкладная дапамога, а ў «зялёны» — траўмаваных, якія захавалі здольнасьць да самастойнага перамяшчэньня і самаабслугоўваньня. Пацыентаў будуць адпаведна пазначаць.

Інструкцыя таксама вызначае альгарытм дзеяньняў супрацоўнікаў і кіраўнікоў лякарняў пры атрыманьні інфармацыі аб масавым траўмаваньні грамадзян.

Адзначаецца, што пры масавым паступленьні пацыентаў з траўмамі могуць спыніць усе плянавыя апэрацыі, не зьвязаныя з пагрозамі жыцьцю хворых.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG