Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае крэдыт ад Кітаю на будаўніцтва ў парку «Вялікі Камень» грузавога чыгуначнага тэрміналу


Індустрыяльны парк «Вялікі Камень». Ілюстрацыйнае фота
Індустрыяльны парк «Вялікі Камень». Ілюстрацыйнае фота

Урад Беларусі ўхваліў праект крэдытнай дамовы зь Міністэрствам фінансаў і Экспартна-імпартным банкам Кітаю аб атрыманьні крэдыту ў 221 мільён кітайскіх юаняў (амаль 31 мільён даляраў у эквіваленце. — РС) на 15 гадоў.

Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале пастанове ўраду, ільготны кітайскі крэдыт накіруюць на рэалізацыю інвэстыцыйнага праекту «Разьвіцьцё першай чаргі цэнтральнай часткі індустрыяльнага парку „Вялікі Камень“».

Раней улады заяўлялі, што ў цэнтральнай частцы парку пабудуюць інжынэрна-лягістычную інфраструктуру, у тым ліку мультымадальны (на некалькі відаў транспарту. — РС) тэрмінал. Праект абгрунтоўвалі ня толькі неабходнасьцю для краіны, а і «ў кантэксьце магчымасьцяў, якія адкрываюцца на прасторы інтэграцыйных аб’яднаньняў у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва».

Раней першы намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі разьвіцьця індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» Кірыла Карацееў паведамляў, што чыгуначны грузавы тэрмінал увядуць у эксплюатацыю ў сярэдзіне 2026 году. Магутнасьць тэрміналу заплянаваная на 180 тысяч умоўных кантэйнэраў. Ён будзе разьмяшчацца на 41 гектары, у пэрспэктыве плянуецца яго павелічэньне.

Як вынікае з фота, апублікаваных на сайце індустрыяльнага парку, туды ўжо падвялі чыгуначную пад’язную галіну і пабудавалі адзін з аб’ектаў.

  • Індустрыяльны парк «Вялікі Камень» ствараецца ў Смалявіцкім раёне з удзелам кітайскіх інвэстыцыяў, мае асаблівы праўны рэжым і падатковыя льготы.
  • Парк вырашылі пабудаваць у 2011 годзе, у 2014-м зарэгістравалі першага рэзыдэнта.
  • Праект разьлічаны на выкарыстаньне транспартна-лягістычных магчымасьцяў Беларусі, але ад 2020 году застаецца пад пытаньнем з прычыны палітыкі ўладаў Беларусі, якая ўскладніла адносіны з Захадам пасьля выбараў прэзыдэнта і ў выніку жорсткага разгону акцыяў пратэсту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG