Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зэльве ўпершыню аднавілі «атаку мерцьвякоў» у Першай усясьветнай вайне. Што вядома пра гэтую бітву


Рэканструкцыя «атакі мерцьвякоў» у Зэльве. Фота газэты «Праца»
Рэканструкцыя «атакі мерцьвякоў» у Зэльве. Фота газэты «Праца»

У расейскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры часта сустракаецца меркаваньне, што зьяўленьне фразы «расейцы не здаюцца» зьвязана менавіта з абаронай Асавецкай крэпасьці.

У Зэльве Горадзенскай вобласьці на фэсьце гістарычнай рэканструкцыі «Легендарныя эпохі» упершыню аднавілі «атаку мерцьвякоў» — бітвы паміж расейскай імпэратарскай арміяй і нямецкім войскам каля крэпасьці Асавец (цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, недалёка ад Беластоку), што знаходзілася на ўсходнім фронце Першай усясьветнай вайны.

Як паведаміла раённая газэта «Праца», рэканструктары таксама аднавілі і падзеі Айчыннай вайны 1812 году, якая была «нялёгкім выпрабаваньнем для народу, але дзякуючы самаадданасьці і намаганьням дзясяткаў тысяч людзей, сярод якіх было нямала беларусаў, войска Банапарта было разгромлена».

Адметна, што Першая ўсясьветная вайна не закранула непасрэдна тэрыторыю Зэльвы, хоць раён быў часткай Усходняга фронту, дзе ішлі баі паміж Расейскай імпэрыяй і Цэнтральнымі дзяржавамі. Зэльвенскі раён, як і ўся тэрыторыя сучаснай Беларусі, уваходзіў у зону баявых дзеяньняў.

«Атакай мерцьвякоў» называюць абарону Асавецкай крэпасьці ад нямецкіх сіл, якія перад атакай выкарысталі газ супраць расейскага войска, спадзеючыся на гібель жаўнераў. Але большасьць іх змаглі выкарыстаць рэсьпіратары і ня толькі пазьбегнуць сьмерці, а і распачаць контратаку, якая, па сутнасьці, пераламала ход Першай усясьветнай вайны. Паводле расейскіх гісторыкаў, у гэтай бітве трохтысячнаму нямецкаму войску супрацьстаялі крыху больш за 200 расейскіх жаўнераў.

Нямецкія гісторыкі ня маюць ніякіх зьвестак менавіта пра гэтую «газавую атаку» каля Асаўца, але прызнаюць, што такая практыка выкарыстоўвалася нямецкім войскам на розных кірунках Усходняга фронту.

У расейскай навуковай і публіцыстычнай літаратуры часта сустракаецца меркаваньне, што зьяўленьне фразы «расейцы не здаюцца» зьвязана менавіта з абаронай Асавецкай крэпасьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG