Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў указ аб выхадзе Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін


Ілюстрацыйны каляж
Ілюстрацыйны каляж

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, які ўводзіць у дзеяньне рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны адносна выхаду Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін.

Пра гэта паведаміў сакратар камітэта Вярхоўнай рады па пытаньнях нацбясьпекі Раман Кастэнка.

«Гэта крок, якога даўно патрабуе рэальнасьць вайны. Расея не зьяўляецца бокам гэтай канвэнцыі і масава прымяняе міны супраць нашых ваенных і цывільных. Мы ня можам заставацца зьвязанымі, калі ў ворага няма абмежаваньняў», — заявіў Кастэнка. Ён дадаў, што цяпер гэтае пытаньне павінны разгледзець у Вярхоўнай радзе.

Раней на гэтым тыдні Літва і Эстонія апавясьцілі ААН аб выхадзе з дамовы. Краіны афіцыйна перастануць быць членамі канвэнцыі праз шэсьць месяцаў пасьля апавяшчэньня ААН.

Аб намеры выйсьці з дамовы паведамілі ўсе краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя. Усе гэтыя дзяржавы мяжуюць з Расеяй, якая ніколі не далучалася да забароны. Краіны патлумачылі сваё рашэньне пагоршанай для чальцоў NATO сытуацыяй з бясьпекай у рэгіёне.

  • Атаўская дамова забараняе ўдзельнікам распрацоўваць, выкарыстоўваць, захоўваць і перадаваць супрацьпяхотныя міны. Канвэнцыя была падпісана ў Атаве ў 1997 годзе. Удзельнікі паведамілі, што «поўныя рашучасьці пакласьці канец пакутам і няшчасьцям, што выклікаюцца супрацьпяхотнымі мінамі», зьвяртаючы ўвагу на тое, што асноўнымі ахвярамі гэтага віду зброі зьяўляюцца цывільныя асобы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG