Узнагароду прысуджаюць за два гады ў літаратурнай і мастацкай намінацыях, паведаміў Беларускі ПЭН.
У прэміі за 2023 год у літаратурнай намінацыі перамогу падзялілі:
- Ева Вайтоўская з кнігай «Гарэзьлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023);
- Валер Гапееў з кнігай «Вольнеры. Прадвесьце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023).
- У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч з ілюстрацыямі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023).
Пераможцамі за 2024 год у літаратурнай намінацыі прызналі:
- Альгерда Бахарэвіча за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024);
- Эльгу Папову за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024).
- У мастацкай намінацыі пераможцам стала зашыфраваная ўдзельніца Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юльляш «Розум, сьмеласьць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024).
Сёлета ў літаратурнае журы прэміі Цёткі ўваходзілі паэт, перакладнік, філёляг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурніцкая дзяячка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічалі непублічна. Сярод публічных сяброў мастацкага журы — мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая была ляўрэаткай прэміі ў 2022 годзе.
Арганізатары прэміі — дабрачынная ініцыятыва Viartańnie, Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў і Беларускі ПЭН.
Форум