Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аўкцыён выставілі будынак і аўтамабілі клінікі «Новы зрок»


Былое памяшканьне мэдычнага цэнтру «Новы зрок» у Гомлі.
Былое памяшканьне мэдычнага цэнтру «Новы зрок» у Гомлі.

У Гомлі выставілі на аўкцыён гандлёвае памяшканьне мэдычнага цэнтру «Новы зрок», а таксама некалькі аўтамабіляў гэтай кампаніі.

Таргі пройдуць 26 сакавіка. Першапачатковы кошт маёмасьці— 1 140 000.00 рублёў, пазначана на сайце «БелЮрЗабеспячэння». Тэрмін для поўнай аплаты маёмасьці пакупніком — 10 працоўных дзён.

Цяпер у былым памяшканьня мэдычнага цэнтру знаходзіцца крама «Тавары для дому». Валодае гэтым гандлёвым памяшканьнем расейская кампанія «Афтальмалагічны цэнтар Карэліі».

На сайце «БелЮрЗабеспячэння» сьцьвярдджаецца, што сярод абцяжараньняў лоту — гіпатэка і забарона рэгістрацыйных дзеяньняў судовым выканаўцам. Плошча памяшканьня складае 1 341,4 м ². У апошнія гады гэты будынак пустуе.

Таксама з аўкцыёну хочуць прадаць тры аўтамабілі кампаніі:
Volkswagen Caddy 2017 году з першапачатковым коштам 38,8 тыс. рублёў і два аўтамабілі Volkswagen Caravelle (1, 2) 2016 і 2018 гадоў. Стартавая цана першага лоту — 56,6 тыс. рублёў, другога — 83,3 тыс. рублёў.

  • У лістападзе 2024 гоод заснавальніка мэдычнага цэнтру «Новы зрок» Алега Каўрыгіна завочна асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня. Галоўнай бухгальтарцы, намесьнікам дырэктара і галоўнай мэдсястры прысудзілі ад 3 гадоў 3 месяцаў да 3 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня з адтэрміноўкай на 3 гады.
  • Алегу Каўрыгіну прысудзілі 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 400 тысяч беларускіх рублёў у даход дзяржавы і пазбаўленьнем права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на 5 гадоў.
  • Акрамя гэтага, у лік кампэнсацыі шкоды, прычыненай нявыплатай падатку на прыбытак, па пазове намесьніка генпракурора Беларусі «з Каўрыгіна ў даход дзяржавы спагнана звыш 3 мільёнаў беларускіх рублёў», паведамілі ў Генпракуратуры.
  • Мэдычны цэнтар «Новы зрок» пачаў працаваць у 1999 годзе, яго заснаваў беларускі прадпрымальнік Алег Каўрыгін. Усяго ў Беларусі было 5 клінік з такой назвай.
  • Вясной 2023 году Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі заявіў, што ў клініках нібыта выплачвалі грошы супрацоўнікам у канвэртах.
  • На заснавальніка Алега Каўрыгіна завялі крымінальную справу за нявыплату падаткаў.
  • 27 ліпеня 2023 году Мінздароўя забрала ліцэнзію ў «Новага зроку» нібыта за падачу ў момант яе атрыманьня «падробленых дакумэнтаў зь недакладнымі зьвесткамі пра адказных асобаў, якія не былі працаўладкаваныя на прадпрыемстве».
  • Пяць клінік сеткі «Новы зрок» у Беларусі знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі.
  • 19 сакавіка 2024 году Алег Каўрыгін ехаў у Беларусь, каб трапіць на суд аб адабраньні прыбытку з даходаў мэдцэнтру за 2022 год, аднак у Польшчы яго на запыт Беларусі затрымаў Інтэрпол. Праўда, пасьля Каўрыгіна адпусьцілі.
  • Цяпер Алег Каўрыгін жыве за мяжой і працуе над праектамі клінік у Вялікай Брытаніі і на Мальце. Таксама ягоныя цэнтры дзейнічаюць у Літве, Расеі, Украіне, Нарвэгіі.
  • Сьледчы камітэт Беларусі пачаў працэс спэцвядзеньня ў дачыненьні да Алега Каўрыгіна ў траўні 2024 году.




Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG