Пра гэта прадстаўнік Мінфіну паведаміў 30 сьнежня Расейскай службы «Голасу Амэрыкі».
Паводле наяўнай інфармацыі, узлом зрабіла групоўка Advanced Persistent Threat (APT). Пра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным фінансавым ведамствам у камітэт банкаўскіх справаў, жыльлёвага будаўніцтва і гарадзкой гаспадаркі Сэнату.
Па словах прадстаўніка Мінфіну, які меў зносіны з «Голасам Амэрыкі» на ўмовах ананімнасьці, хакеры атрымалі доступ да працоўных кампутараў супрацоўнікаў міністэрства шляхам узлому іншага пастаўшчыка паслуг кібэрбясьпекі, кампаніі BeyondTrust.
Згодна зь лістом, у амэрыканскім Мінфіне аб узломе даведаліся 8 сьнежня і тут жа зьвярнуліся ў праваахоўныя структуры і службы падтрымкі. Адзначаецца, што на гэты момант няма інфармацыі, якая паказвала б на тое, што ў хакераў захоўваецца доступ да кампутарнай сеткі Міністэрства фінансаў.
У адпаведнасьці з палітыкай міністэрства, любы ўзлом, які мае дачыненьне да хакерскай групоўкі APT, лічыцца «сур’ёзным інцыдэнтам у сфэры кібэрбясьпекі».
Форум