Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў «Беларуськалію» і «Белнафтахіму»


Андрэй Рыбакоў
Андрэй Рыбакоў

Стратэгічныя прадпрыемствы атрымалі новых кіраўнікоў.

Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, новым дырэктарам «Беларуськалію» стаў Андрэй Рыбакоў.

Да Рыбакова прадпрыемства амаль 10 гадоў узначальваў Іван Галаваты. Пры ім прадпрыемства выкрылі ў дапамозе ў выкраданьні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных расейцамі тэрыторый Украіны.

Старшынёй «Белнафтахіму» стаў Ільля Ікан, які раней узначальваў «Полацак-Шкловалакно».

18 верасьня стала вядома, што суд Эўразьвязу адмовіў у задавальненьні пазоваў «Беларуськалію», ягонага гендырэктара Івана Галаватага і Беларускай калійнай кампаніі да Рады ЭЗ аб адмене санкцый.

Юрысты, якія прадстаўляюць беларускага вытворцу ўгнаеньняў, настойвалі на тым, што санкцыі парушаюць прынцып законнасьці. Акрамя таго, у якасьці аргумэнтаў яны ўказвалі на памылку ў ацэнках, парушэньне прынцыпу недыскрымінацыі, прапарцыйнасьці абмежавальных мераў і інш.

  • Эўразьвяз і ЗША ў 2021 годзе ўвялі забарону на экспарт беларускіх калійных угнаеньняў, а Літва скасавала кантракт на іх перавозку па сваёй тэрыторыі з 1 лютага 2022 году.
  • У чэрвені 2022 году Эўразьвяз увёў санкцыі супраць «Беларуськалію» і Беларускай калійнай кампаніі.
  • Раней «Беларуськалій» спрабаваў судзіцца зь Літвой за адмову транспартаваць калійныя ўгнаеньні і выстаўляў рахунак на мільярд эўра, але суд Літвы адхіліў скаргу беларускага прадпрыемства.
  • Аспрэчыць санкцыі ЭЗ у судзе спрабавалі «Гродна Азот», «Беларускі мэталюргічны завод», ААТ «Мастоўдрэў», «Хімвалакно», МАЗ, БЕЛАЗ, «Дана Астра», Тэрмінал сыпкіх грузаў у Клайпедзе (часткова належыць «Беларуськалію») і інш. Усе гэтыя выпадкі скончыліся безвынікова, санкцыі засталіся ў сіле.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG