Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 9 кастрычніка: за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай япархіі


Суд у Гомлі. Архіўнае фота
Суд у Гомлі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

Судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай япархіі, вырак пакуль невядомы

4 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля разгледзелі адміністрацыйную справу жыхара гораду Васіля Чарнякова.

Яго абвінавачвалі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Працэс вёў судзьдзя Дзяніс Дрэбезаў. Вынік судовага пасяджэння высвятляецца, піша «Вясна».

Васіль Чарнякоў працуе загадчыкам канцылярыі Гомельскага епархіяльнага ўпраўленьня Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Таксама ён служыць захавальнікам абразоў у храме-музэі пры япархіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG