Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 23 жніўня: за ўдзел у пратэстах затрымалі яшчэ дваіх жыхароў Кобрыня


Беларускія сілавікі. Архіўнае фота
Беларускія сілавікі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

Новыя затрыманьні ў Кобрыні

За ўдзел у пратэстах затрымалі жыхара Кобрыні, паведаміў 23 жніўня «Вясна» са спасылкай на праўладны Telegram-канал. Мужчына нібыта стаяў у счэпцы падчас адной з акцый і крычаў «нецэнзурнай лаянкай» на сілавікоў.

Пасьля 14 гадзін стала вядома, што ў Кобрыні на працоўным месцы затрымалі бармэна піцэрыі. Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пасьлявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе. У сацыяльных сетках затрыманы падпісаны як Ігар Чэб, піша «Вясна».

22 жніўня стала вядома пра яшчэ аднаго затрыманага за ўдзел у пратэстах жыхара Кобрыні.

Гэта як мінімум восьмы жыхар Кобрыні, якога затрымалі з пачатку году за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту.

Жыхарку Сянно, якая працуе на «хуткай», судзяць за «экстрэмізм»

Імя Эльвіры Конышавай 23 жніўня пазначана ў раскладзе суду Віцебскага раёну, паведамляе «Вясна».

Эльвіра скончыла Аршанскі мэдкаледж і Віцебскі дзяржунівэрсытэт. Вышэйшую адукацыю яна атрымлівала ў псыхалёгіі і сацыяльнай пэдагогіцы. У час навучання ў ВНУ яна займалася вывучэннем падлеткавых суіцыдаў у Сеньненскім раёне. Летась яе навуковая работа на гэтую тэму ўзяла дыплём 1 катэгорыі на рэспубліканскім конкурсе, піша @vitebsk_info.

З 23 жніўня судзьдзя Міхаіл Зубеня будзе разглядаць справу аб распаўсюдзе Эльвірай «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG