Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прызначылі суд у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менскім гарадзкім судзе на 26 ліпеня заплянавалі суд за нібыта «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі пад куратарствам Кіева».

Як паведамляе «Вясна», у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі» праходзяць пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор’еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Тацяна Русак.

У віну ім ставяцца адразу шэсьць артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія, як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК). Працэс, які пачнецца 26 ліпеня у закрытым рэжыме, будзе весьці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі ў палітычных справах, адзначаюць праваабаронцы.

Падрабязнасьці справы агучваліся ў прапагандысцкім фільме АНТ «Забойная пасылка сьмерці: хто і як хацеў зьдзейсьніць тэракт у Дзень Перамогі». У матэр’яле таксама паказалі сябра Савачкінай Яўгена Багданенку, але яго ў гэтай справе судзіць ня будуць. Ягоны лёс праваабаронцам невядомы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG