Раман Галоўчанка прывёў дачыненьні Беларусі і Кубы як прыклад міждзяржаўнага супрацоўніцтва дзьвюх краін:
«Беларусь ніколі ня зьменіць сваёй пазыцыі аб непрымальнасьці гандлёвай, эканамічнай і фінансавай блякады, якая ўведзена ЗША супраць Кубы», — заявіў Раман Галоўчанка на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай Асамблеі Кубы Мары Мачада.
На гэтай жа сустрэчы Галоўчанка ўспомніў Карыбскі крызіс пачатку 1960-х гадоў і абвінаваціў краіны Захаду ў «разьдзьмуваньні канфліктаў па ўсім сьвеце». Таксама Галоўчанка адзначыў:
«Беларусь і Кубу шмат аб’ядноўвае. Гэта стратэгічнае партнэрства, заснаванае на базісных прынцыпах сувэрэнітэту, павагі нацыянальных інтарэсаў, раўнапраўя і ўлічваньня інтарэсаў адзін аднаго».
Акрамя таго, прэм’ер-міністар Беларусі параіў кубінцам даваць «больш свабоды» дзяржаўным прадпрыемствам, каб тыя «прымалі самайстойныя рашэньні».
Таксама прэм’ер-міністар адзначыў, што падпісаныя першыя кантракты на пастаўку трактаракамплектаў на кубінскія прадпрыемствы.
У размове з прэм’ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам беларускі палітык успомніў ягоны візыт у Менск у лістападзе 2023 году. Ён адзначыў, што двухбаковыя адносіны «ідэальныя», і для дзьвюх дзяржаў «пасьпяхова прасоўваюцца».
Форум