У Беларусі ўведзена крымінальная адказнасьць за выезд без дазволу за мяжу асобаў, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў. Зьмены ў закон апублікаваныя на pravo.by.
Згодна з дакумэнтам, для выезду за мяжу службоўцы, якія маюць доступ да дзяржаўных сакрэтаў, павінны атрымліваць адмысловы дазвол.
Таксама законам унесьлі дапаўненьні ў Крымінальны кодэкс у артыкул 375-2 КК «Парушэньне патрабаваньняў да абароны дзяржаўных сакрэтаў».
У першай частцы гэтага артыкулу ідзе размова аб адказнасьці за наўмыснае перамяшчэньне носьбіта сакрэтаў за межы краіны пры адсутнасьці прыкметаў здрады дзяржаве, шпіянажу, выдаваньня дзяржаўнай і службовай таямніцы. Другая частка выкладзена ў новай рэдакцыі. Там гаворыцца аб выезьдзе асобы, якая мае доступ да дзяржаўных сакрэтаў, за мяжу без дазволу. Такое правапарушэньне караецца штрафам, арыштам, абмежаваньнем ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да 3 гадоў.
Таксама артыкул 375-2 дапоўнены трэцяй часткай, якая вызначае пакараньне за дзеяньні, указаныя ў першай і другой частках, якія прывялі да цяжкіх наступстваў. Яно караецца тэрмінам да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Форум