Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы застаюцца ў лідэрах сярод іншаземных працаўнікоў у Літве


Вежа Гедыміна ў Вільні, архіўнае фота
Вежа Гедыміна ў Вільні, архіўнае фота

Дазволы на працу ў Літве атрымалі 48 600 грамадзян Беларусі.

У Службе занятасьці Літвы паведамілі, што найбольшую колькасьць дазволаў на працу ў краіне выдалі грамадзянам Беларусі, але апошнім часам імкліва павялічваецца колькасьць працоўных з краін Цэнтральнай Азіі.

«Сёлета ў першым квартале Служба занятасьці выдала 1878 дазволаў на працу грамадзянам з трэціх краін. Гэта ў два разы больш, чым год таму ў гэты ж пэрыяд — 934», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Службы занятасьці Літвы.

Згодна з паведамленьнем, на рынку больш актыўна пачалі працаваць кампаніі, якія надаюць паслугі ў часовым працаўладкаваньні — сёлета яны зьвярталіся ў Службу занятасьці ў 13 разоў часьцей, чым у першым квартале 2023 году.

Сярод прыежджых найбольш грамадзян Беларусі, аднак у адсотках іх стала менш — усяго 28% супраць 56% у першым квартале 2023 году.

«У пачатку году больш як удвая павялічыўся паток іншаземцаў з трэціх краін. Лідэры тут грамадзяне краін Цэнтральнай Азіі, праўда, пакуль яшчэ беларусаў прыяжджае больш», — сказала кіраўніца аддзелу абслугоўваньня іншаземцаў Службы занятасьці Эрнэста Варнайце.

Колькасьць дазволаў, выдадзеных грамадзянам Узбэкістану, за год павялічылася з 4 да 24 адсоткаў, на другім месцы грамадзяне Кіргізстану — 12%.

Згодна з інфармацыяй Службы занятасьці Літвы, 88% іншаземцаў, якія прыяжджаюць у Літву, складаюць мужчыны.

Найчасьцей у Літву на заработкі прыяжджаюць кіроўцы велікагрузных машын (51%), кіроўцы транспарту міжнароднага злучэньня (5%), кіроўцы электрапагрузчыкаў, краўцы мужчынскага адзеньня.

Паводле зьвестак на 1 чэрвеня 2024 году, усяго ў Літве працуюць 137 400 грамадзян трэціх краін: 48 600 беларусаў, 44 800 украінцаў, 7400 узбэкаў, 5800 кіргізаў і 5200 таджыкаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG