Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскае дзяржаўнае тэлебачаньне мяняе структуру. «Белсат» перастане быць незалежнай адзінкай


Студыя тэлеканалу «Белсат». Архіўнае фота
Студыя тэлеканалу «Белсат». Архіўнае фота

Польскае дзяржаўнае тэлебачаньне (TVP) зьменіць працу замежных рэдакцый. У сувязі з гэтым «Белсат» і ягоны расейскамоўны філіял «Вот так» пяройдуць пад кіраваньне новай структуры — Цэнтар праграмаў для замежжа, піша DGP з спасылкай на кіраўніка «TVP World» Міхала Бранятоўскага.

«Telewizja Polska» 4 ліпеня прадставіла новы плян структуры тэлебачаньня, згодна зь якім будзе створаны Цэнтар праграмаў для замежжа. Пад яго пяройдуць каналы на замежных мовах, сярод якіх «TVP World», «Белсат» і ўсе яго філіялы. Аднак «TVP Polonia» і «TVP Vilnius» застануцца незалежнымі, адзначыў Міхал Бранятоўскі.

Такім чынам, «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай, стаўшы адным з падразьдзяленьняў новай структуры. Акрамя беларускага «Белсату» і расейскага «Вот так», будзе створаная ўкраінская рэдакцыя, якая пачне працу 1 сакавіка 2025 году. На новым канале будзе тры моўныя паласы, кожная па 6 гадзінаў.

«Ліквідацыі „Белсату“ ня будзе, будзе новая структура. Я хачу падкрэсьліць — „Белсат“ не зьнікае, ён атрымлівае новыя магчымасьці», — заявіў кіраўнік «TVP World» Бранятоўскі.

Паводле яго, кожная з тэлестанцыяў, якія пяройдуць у групу Цэнтру праграмаў для замежжа, будзе працаваць пад сваёй шыльдай, мець уласныя бюджэты і аўтаномію.

«Іншамоўныя тэлеканалы атрымалі новыя абавязкі, якіх патрабуе бягучая сытуацыя ў сьвеце. Мы цэнім дасягненьні „Белсату“ ў барацьбе за незалежнасьць Беларусі, але важная і расейскамоўная інфармацыя, якая дойдзе да былых савецкіх рэспублік, дзе маса людзей размаўляе па-расейску», — адзначыў прэс-сакратар польскай дыпляматыі Павэл Вроньскі.

Ён удакладніў, што фінансаваньне замежных рэдакцыяў Міністэрствам замежных спраў Польшчы застанецца нязьменным.

«Мы ня маем намеру яго скарачаць», — дадаў Вроньскі.

  • У сакавіку 2024 году Агнешку Рамашэўскую-Гузы пасьля 18 гадоў кіраваньня «Белсатам» звольнілі з пасады дырэктаркі.
  • Новым дырэктарам тэлеканалу стаў Аляксей Дзікавіцкі.
  • Прэс-сакратар МЗС Польшчы Павэл Вроньскі 13 сакавіка абверг інфармацыю пра скарачэньне фінансаваньня «Белсату», пра якое казала Рамашэўская.
  • Прадстаўнік МЗС Польшчы растлумачыў, што раней «Белсат» фінансаваўся на суму 22 млн злотых у год. У 2022 годзе гэтую суму павялічылі да 63 млн, што тлумачылася аддзяленьнем станцыі ад структур TVP.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG