Затрымалі беларуса, які выслаў у ЧКБ зьвесткі судзьдзі Кастрычніцкага раёну Менску
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за тое, што адправіў у тэлеграм-бот «Чорнай кнігі Беларусі» зьвесткі аб судзьдзі Кастрычніцкага раёну Менску.
На камэру затрыманы кажа, што працуе самазанятым у сфэры ўсталяваньня антэн, відэаназіраньня і тэлекамунікацый, піша «Медиазона».