Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на 257 удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Раней усе кааліцыі, якія балятуюцца ў Каардынацыйную раду, улады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Сьледчы камітэт Беларусі налічыў, што ўсяго ў выбарах у Каардынацыйную раду бяруць удзел 257 чалавек, імёны якіх дакладна вядомыя сьледчым. Яны прадстаўляюць 12 арганізацый, якія ўлады ўжо назвалі экстрэмісцкімі, і цяпер яны зьяўляюцца фігурантамі крымінальных спраў.

Паводле СК, апрача сьледзтва паводле крымінальных артыкулаў супраць іх, зьбіраюць інфармацыю аб іхных абʼектах нерухомасьці і маёмасьці на тэрыторыі Беларусі.

«Цяпер праводзяцца сьледчыя дзеяньні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладаньне арышту на маёмасьць і іншыя працэсуальныя дзеяньні», — паведамілі ў СК.

«Экстрэмісцкімі фармаваньнямі» прызналі аб’яднаньне кандыдатаў «Хопіць баяцца», «Наша справа», абʼяднаньне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская хрысьціянская дэмакратыя «Салідарнасьць», грамадзкі рух «Краіна для жыцьця», «Незалежныя беларусы», «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі», «Блёк Пракопʼева — Ягорава», а таксама ўсіх удзельнікаў гэтых абʼяднаньняў.

3 траўня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» «Каманду Латушкі і рух «За свабоду». 10 траўня «экстрэмісцкім фармаваньнем» па рашэньні КДБ прызнаныя «Закон і парадак», «Эўрапейскі выбар», «Моладзевы наступ» і «Воля».

Такім чынам, усе 12 сьпісаў кандыдатаў у Каардынацыйную раду прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

У сваю чаргу, дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў далучыцца да галасаваньня на выбарах у КР і тым самым «зрабіць унёсак у будучыню Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG