У суботу, 27 красавіка ў касьцёле сьвятога Арханёла Міхала для наведваньня ўрачыста адкрылі крыпту імя Сьвятога Дамініка і біскупа Віта. Сьвята пачалося сьвятой Імшой, якую ўзначаліў біскуп-намінат Уладзімер Гуляй.
Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касьцёлу, дзе ёсьць пахаваньні айцоў дамініканцаў і сям’я фундатараў касьцёлу з роду Хадкевічаў. Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэньні і прывядзеньні да ладу доўжыліся тры гады.
Цяпер кожны госьць Навагрудка, можа наведаць гэтае старажытнае месца і праз гэта дакрануцца да багатай гісторыі нашай зямлі, напісаў сайт catholicnews.by.
Адкрыцьцё крыпты прымеркавалі да юбілею 400-годзьдзя касьцёлу Сьвятога Арханёла Міхала, які адзначаецца сёлета.
Форум