Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі


Гітанас Наўседа. Архіўнае фота
Гітанас Наўседа. Архіўнае фота

У сваім віншаваньні кіраўнік Літвы адзначыў, што гэты дзень зьяўляецца днём разважаньняў аб эўрапейскай будучыні Беларусі, у якой беларусы будуць карыстацца ўсімі свабодамі і магчымасьцямі, якіх яны заслугоўваюць.

У панядзелак 25 сакавіка прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі Гітанас Наўседа павіншаваў народ Беларусі і беларусаў Літвы, якія адзначаюць Дзень Волі, піша Delfi.it.

Паводле яго, Літва працягвае актыўна падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць і імкнецца садзейнічаць таму, каб галасы беларусаў у міжнароднай супольнасьці былі пачутыя.

«Сёньня, як і кожны дзень, я хачу яшчэ раз запэўніць, што падтрымка Літвы дэмакратычнай Беларусі, яе незалежнасьці і сувэрэнітэту непахісная. Мы падтрымліваем імкненьне ўсяго народу Беларусі жыць у свабоднай і дэмакратычнай дзяржаве», — заявіў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

Прэзыдэнт Літвы пажадаў беларусам заставацца моцнымі і згуртаванымі, працягваць змагацца за свабоду сваёй краіны, не дазваляючы выкарыстоўваць сваю дзяржаву ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG