Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт распачаў завочнае сьледзтва яшчэ супраць 11 чалавек, у тым ліку сьпявачкі Маргарыты Ляўчук


Маргарыта Ляўчук
Маргарыта Ляўчук

Працэс «спэцыяльнага вядзеньня» адмыслова ўвялі для тых палітычных апанэнтаў рэжыму, хто знаходзіцца за мяжой. Ён прадугледжвае завочны суд.

Паводле інфармацыі СК, завочна зьбіраюцца судзіць Андрэя Павука, Вольгу Павук, Маргарыту Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Ільлю Салянкова, Уладзіслава Наважылава, Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзьмітронка, Вольгу Карач, Анатоля Котава, Вераніку Цапкалу.

Іх усіх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь.

Што такое «спэцыяльнае вядзеньне»

Спэцыяльнае вядзеньне ў крымінальнай справе могуць пачаць у дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад прыходу ў орган, які вядзе крымінальны працэс.

Спэцыяльнае вядзеньне магчымае для 34 складаў злачынства, пераважна залічаных у цяжкія і асабліва цяжкія. Сярод іншых, гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцыяў і інш.

Спэцыяльнае вядзеньне справаў у Беларусі ўвялі для палітычных апанэнтаў рэжыму, якія знаходзяцца за мяжой. Яно прадугледжвае завочны суд. Менавіта такім чынам, сярод іншых, асудзілі палітыкаў Сьвятлану Ціханоўскую (15 гадоў калёніі агульнага рэжыму) і Паўла Латушку (18 гадоў узмоцненага рэжыму), а таксама блогераў Сьцяпана Пуцілу (29 гадоў узмоцненага рэжыму) і Яна Рудзіка (19 гадоў узмоцненага рэжыму). Сярод асуджаных завочна — таксама алімпійская мэдалістка Аляксандра Герасіменя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG