Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымала міжнародную дапамогу для маніторынгу, ацэнкі і справаздачнасьці ў галіне міграцыі


Прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка, архіўнае фота
Прэм'ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка, архіўнае фота

«Каардынацыю і эфэктыўны кантроль за рэалізацыяй праекту» будзе ажыцьцяўляць Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Урад Беларусі зацьвердзіў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі для ўмацаваньня маніторынгу, ацэнкі і справаздачнасьці ў дасягненьні мэтаў устойлівага разьвіцьця, зьвязаных зь міграцыяй.

У апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове сказана, што «каардынацыю і эфэктыўны кантроль за рэалізацыяй праекту» будзе ажыцьцяўляць Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.

У пастанове, падпісанай прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, не ўдакладняецца паходжаньне гэтай дапамогі. Адзначаецца, што праект прапанавала зацьвердзіць Камісія ў пытаньнях міжнароднай тэхнічнай супрацы, якая дзейнічае пры Савеце міністраў Беларусі.

Мэты ўстойлівага разьвіцьця вызначаныя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў. Беларусь атрымлівала міжнародную тэхнічную дапамогу на іх рэалізацыю праз інстытуты ААН (UNDP, UNFPA, UNICEF, IOM і іншыя агенцтвы ААН), Усясьветны банк, а таксама Эўразьвяз.

Пасьля жорсткага разгону акцыяў пратэсту, выкліканых фальсыфікацыяй вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе, міжнародныя арганізацыі спынілі ўсю фінансавую і тэхнічную дапамогу Беларусі.

У прыватнасьці, ад сьнежня 2020 году Эўразьвяз спыніў фінансаваньне праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Спрыяньне Рэспубліцы Беларусі ў разьвязаньні пытаньняў, зьвязаных з павелічэньнем колькасьці нерэгулярных мігрантаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG