За апошнія тры гады краіны Эўразьвязу закрылі больш за палову памежных пераходаў зь Беларусьсю і пабудавалі на мяжы плот. Сярод прычынаў – паток мігрантаў, кантрабанда і сытуацыя з ПВК «Вагнэр». Украіна пасьля пачатку вайны цалкам закрыла мяжу зь Беларусьсю.