Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва Міністэрства абароны Беларусі «Ваяр» апублікавала здымкі з новых вучэньняў.
У часе праверкі заплянавалі перамяшчэньне вайсковай тэхнікі, а таксама часовае абмежаваньне руху цывільнага транспарту па дарогах агульнага карыстаньня і ўчастках мясцовасьці.
Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Беларусі, намесьнік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч заявіў, што вучэньні праводзяцца ў адказ на вучэньні NATO паблізу межаў Беларусі.
«Гэта і вучэньні „Драгун“ зь сіламі спэцыяльных апэрацый на тэрыторыі Польшчы, вучэньні „Ўстойлівы абаронца“, якія аб’ядноўваюць цэлы шэраг вучэньняў, і па маштабах залучаных сіл і сродкаў (да 90 тысяч чалавек) зьяўляюцца аднымі з самых маштабных», — сказаў Віктар Гулевіч.